Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Рэптыліі

11.03.2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Лексічная гіперкарэктнасць

Лексічная гіперкарэктнасць

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Пад лексічнай гіперкарэктнасцю маюць на ўвазе выкарыстанне словаў без уліку іх актуальнага значэння ў мове і прынятага спалучэння з іншымі словамі, што прыводзіць да з’яўлення памылак (больш падрабязна пра з’яву гіперкарэктнасці на іншых узроўнях гл. ва ўроку 169 на тэму “Кераміка”). У нашых умовах гіперкарэктнасць звязаная з жаданнем пазбегчы ўжывання русізмаў, што скалечылі мову за савецкім часам, і вярнуць самабытныя беларускія словы. Мэта цудоўная, аднак не заўсёды абеларушванне мовы, вяртанне гістарычнай справядлівасці прыводзіць да станоўчых вынікаў. Часам людзі, якія прыбягаюць да гіперкарэктнасці, самі не вельмі добра валодаюць беларускай мовай, могуць не ведаць, што тое ці іншае слова належыць не толькі рускай, але ў той самай ступені і нашай мове, і актыўна шукаюць, чым бы максімальна непадобным яго замяніць. Спрыяць такому ўжыванню можа таксама і актыўнае карыстанне інтэрнэт-слоўнікамі пры недастатковым валоданні лексічным багаццем мовы. Слоўнікі – справа, канечне, добрая, але часта людзі наўмысна ці праз сваё няведанне выбіраюць сярод некалькіх эквівалентаў слова на свой густ, часам не задумваючыся, што яно мае іншае значэнне і мусіць ужывацца ў іншым кантэксце. Так і з’яўляюцца дзіўныя, незразумелыя канструкцыі кшталту зачыніце вочы замест закрыйце вочы, заплюшчыце вочы.  А што можна зачыніць? Дзверы, акно, куфар, дом, веснічкі — адным словам тое, што мае замок ці засаўку. Замест слова журнал (французскага паводле паходжання, якое патрапіла ў нашую мову пры пасярэдніцтве рускай) у канструкцыях журнал уліку працоўнага часу, журнал наведвання, такім чынам, з’яўляецца не падобнае да рускага слова часопіс (якое, дарэчы, прыйшло да нас з польскай): часопіс уліку працоўнага часу, часопіс наведвання, што па сваёй скажае яго сэнс выразу, бо часопіс у нашай мове – гэта перыядычнае папяровае або інтэрнэт-выданне, якое змяшчае артыкулы на розныя тэмы: культурніцкія, навуковыя, гістарычныя, навіновыя і г.д.

Яшчэ адна вядомая гіперкарэктная пара – любоў і каханне, у якой любоў – шырокі па значэнні назоўнік, які ўключае ў сябе ўвесь шэраг значэнняў: любоў да бацькоў, любоў да дзяцей, да мужа і жонкі, да Радзімы, да ежы, да нейкіх заняткаў і г.д., то бок, супадае па значэнні са сваім рускім аналагам.  А вось каханне - адрознае ад рускай мовы і прыгожае для нашага вуха слова — мае вузкае значэнне і звязана з наяўнасцю сексуальнага аб’екта (мужчына, жанчына). Таму кахаць ежу ці колер ў нас ніяк не атрымаецца. На абсягах інтэрнэту знайшла такі трапны выраз: “Беларуская мова – гэта тое што дапаможа не называць любоў да піва і каханне да дзяўчыны адным і тым жа словам”.

Як ужо было адзначана вышэй, прырода такой з’явы зразумелая, аднак сама з’ява ўсё ж непажаданая, паколькі ні ў якім разе не абеларушвае мову, а наадварот працягвае яе скажаць і, фактычна, калечыць.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Што не так у прыведзеных сказах?

                1. Трэба паглядзець на ўсё гэта пад іншым кутом. – *пад іншым вуглом
                2. Адкаркуй каробку цукерак!  – *адкрый, распакуй (адкаркаваць – рус. откупорить)
                3. Першакурснік атрымаў студэнцкі квіток.  – *білет (квіток = талон, квітанцыя)
                4. Зачыні свой рот!  – * закрый
                5. У Рызе некаторыя пратэстуюць супраць перакладу рускіх школ на латышскую мову.  – *пераводу
                6. Звары каляровую капусту, калі ласка.  – *квяцістая / кветкавая / цвятная капуста
                7. Люблю гуляць на нервах.   – *іграць (па аналогіі з інстументамі)
                8. Ён нечакана абгарнуўся і паглядзеў назад. – *павярнуўся, абярнуўся (абгануцца = закруціцца ў штосьці)
                9. Здаецца пакой з выглядам на парк.  – *з відам на парк
                10. Гэтыя людзі  – *цвет нацыі
                11. Адчыніўся новы моўны сайт.  – *адкрыўся, з’явіўся
                12. Яна апынулася падманшчыцай.  – *аказалася (апынуцца можна ў нейкім месцы)
                13. А я яму і гутару…  – *гавару, кажу (гутарыць = размаўляць)
                14. Даўжыня — 15 градусаў 20 хвілін 30 секунд  – *мінут – 20 мінут
                15. Не забудзься апрануць заручальны пярсцёнак.  – *надзець (апранаюць вопратку)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі