Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Рыгору Барадуліну — 85

29.02.2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Змены ў «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2010 г. Частка 2

Змены ў «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2010 г.
Частка 2

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

  1. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

1957-59  Спалучэнне «й + галосны» перадавалася нерэгулярна: Нью-Йорк, Йоркшыр, Іакагама

2010 Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца пасля галосных праз ё пад націскам і я не пад націскам: маёр, раён, Нью-Ёрк; калі ж вымаўляюцца як два склады, тады на пісьме ў пачатку слова  перадаюцца літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, Іосіф, Іаан, іанізацыя, Іаркшыр, Іакагама.

  1. Правапіс некаторых груп зычных у запазычаных словах

1957-59 Група зычных стн захоўвалася на пісьме: аванпостны, фарпостны.

2010 Адбылося спрашчэнне на пісьме групы зычных стн да сн у запазычаннях у адпаведнасці з вымаўленнем: аванпосны, фарпосны.

  1. Правапіс устаўной галоснай і

1957-59 Пасля прыставак або першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, было прынята варыянтнае напісанне з устаўной літарай і і без яе: заржавець і заіржавець, зардзецца і заірдзецца.

2010 Пасля прыставак / першай часткі на галосную ўстаўная і не пішацца: заржавець, зардзецца.

  1. Правапіс у і ў на пачатку і ў сярэдзіне словаў іншамоўнага паходжання

1957-59 У заўсёды пісалася ў пачатку, а таксама ў сярэдзіне шэрагу словаў іншамоўнага паходжання: ва універсітэце, промні ультрафіялету, пауза, раут.

2010 У пачатку словаў іншамоўнага паходжання пасля галоснай пішацца ў, калі яна стаіць не пад націскам: ва ўніверсітэце, промні ўльтрафіялету, але Кейданская у́нія. У сярэдзіне запазычаных словаў пасля галоснай і перад зычнай таксама пішацца ў: паўза, раўт. Ў у сярэдзіне слова не пішацца, калі стаіць пад націскам (ау́л, бау́л), а таксама ў словах на -ум, -ус і на канцы запазычанняў (кансіліум, натарыус, шоу).

  1. Правапіс мяккага знака пасля н перад суфіксам -ск-

1957-59 У прыметніках, утвораных ад назваў кітайскага паходжання на –нь, пішацца мяккі знак: Цянь-Шань – цянь-шаньскі, Чань-чунь – чань-чуньскі.

2010 Па аналогіі з беларускімі назвамі любанскі, гарынскі мяккі знак таксама не пішацца ў прыметніках, утвораных ад назваў кітайскага паходжання на –нь: Цянь-Шань – цянь-шанскі, Чань-чунь – чань-чунскі.

  1. Правапіс складанаскарочаных словаў

1957-59 У апошняй частцы некаторых складанаскарочаных словаў пад націскам можа аднаўляцца этымалагічнае о, якога ў поўным слове няма: райком, селькор, гарвыканком.

2010 У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: райкам (ад раённы камітэт), селькар (ад сельскі карэспандэнт), гарвыканкам (ад гарадскі выканаўчы камітэт).

  1. Правапіс часткі сто ў складаных словах

1957-59 У лічэбніку сто ў складаных словах захоўвалася о: стогадовы, стометроўка (выкл. стагоддзе).

2010 У складаных словах лічэбнік сто перадаецца з літарай а: стагадовы, стаметроўка.

  1. Правапіс і, ы, й пасля прыставак дэз-, суб-

1957-59 Пасля прыставак дэз-, суб- каранёвая і захоўваецца: субінспектар, дэзінфекцыя.

2010 Пасля прыставак дэз-, суб- каранёвая і ў адпаведнасці з вымаўленнем пераходзіць у ы: субынспектар, дэзынфекцыя.

У 2010 годзе таксама адбылася ўніфікацыя ўжывання суфіксаў -ава (-ява) і –ірава (-ырава). Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам –ава- (-ява-): фальсіфікаваць, арыентаваць, ліквідаваць, ангажаваць. Суфікс -ірава (-ырава) захоўваецца, калі без гэтага суфікса ўзнікае непажаданая аманімія: камандзіраваць – камандаваць, суміраваць — сумаваць, а таксама калі без суфікса -ірава (-ырава) значэнне слова становіцца малазразумелым: лабіраваць (не лабаваць), лавіраваць (не лававаць), курыраваць (не кураваць). У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: акупіраваць – акупаваць, дэмаскіраваць – дэмаскаваць.

Таксама былі ўнесены змены ў напісанне вялікай літары (напр., Вялікае Княства Літоўскае, Першая сусветная вайна, назвы бостваў у рэлігійных культах і г.д.) і спрошчаны правілы пераносу словаў (ся-стра, сяс-тра і сяст-ра).

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Запішыце па-беларуску:

                1. Йогурт – *ёгурт
                2. Балластный – *баласны
                3. Помчаться – *памчацца
                4. Красивая увертюра  – *прыгожая ўверцюра
                5. Новые унты  – *новыя унты
                6. Профком – *прафкам
                7. Сауна – *саўна
                8. Субинспектор – *субынспектар
                9. Стодневный  – *стадзённы
                10. Контрастный – *кантрасны
                11. Йод – *ёд
                12. Заржаветь– *заржавець
                13. Ноу-хау  – *ноу-хау
                14. Центризберком – *цэнтрвыбаркам
                15. Дезинформация – *дэзынфармацыя
                16. Клоун – *клоўн
                17. Компостный – *кампосны
                18. Стометровка – *стаметроўка
                19. Нью-Йорк  – *Нью-Ёрк
                20. Замшевший – *замшэлы
                21. К урне  – *да урны
                22. Дезинтеграция – *дэзынтэграцыя
                23. Фауна – *фаўна
                24. Член-кор.  – *член-кар.
                25. Стопудовый  – *стапудовы
                26. Уханьский – *уханскі
                27. Буксировать – *буксіраваць (не буксаваць)
                28. Около универмага  – *каля ўнівермага
                29. Люблинская уния  – *Люблінская унія

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі