05.02.2020
СЛОЎНІК Гародня
Слоўнік да заняткаў па тэме “Гародня”
![]() |
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT |
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
Гародня
- Гародня – самы старажытны горад на Нёмане (першае паселішча ад канца 10 ст.)
- Барысаглебская (Каложская) царква 12 ст. – самы каштоўны архітэктурны помнік
- Лямус Брыгіцкага кляштара 17 ст. – самы стары драўляны будынак краіны
- Васіль Быкаў – самы знакаміты гарадзенец
5 Максім Багдановіч – у Гародні навучыўся беларускай мове
- Гадзіннік 16 ст. на фарным касцёле – самы стары ва Усходняй Еўропе
- 1586 г. – пачатак беларускай паталагаанатоміі — першае навуковае анатамічнае ўскрыццё ва Усходняй Еўропе (караля і вялікага князя Стэфана Баторыя).
- Гравюра Гародні 1568 г. – першая гравюра з выявай беларускага горада.
- 1673 г. – Гародня – сеймавы горад, другая сталіца Рэчы Паспалітай
- 1918 г. – Гародня – сталіца БНР
- Гарадніца – гістарычны раён, створаны Антоніем Тызенгаўзам ў 70-я-80-я гады 18 ст.
- Дом-музей Элізы Ажэшка – польска-беларускай пісьменніцы, намінанта Нобелеўскай прэміі
- Стары замак – старажытны цэнтр
- Новы замак 18 ст. – каралеўская рэзідэнцыя, месца правядзення соймаў
- Станіславава – дача караля Станіслава Аўгуста
- Данута Бічэль – самая знакамітая паэтка
- Аптэка 17 ст. – самая старая аптэка Усходняй Еўропы
- Былы калегіум езуітаў – гарадзенская турма