Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Беларуская навука

22.01.2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Прыстаўны і ўстаўны зычны в

Прыстаўны і ўстаўны зычны в

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Гістарычна склалася, што ў нашай мове на пачатку слова рэдка ўжываюцца націскны галосны о ці у. Звычайна перад імі ўзнікае гук в, які мы называем прыстаўным, як у словах возера, волава, вогненны. Але як толькі ў выніку пераходу націску ў іншай форме слова або роднасным слове о пераходзіць у а (так званая з’ява акання), прыстаўны в знікае: азёры, алавяны, агонь. Праўда, паколькі амаль няма правілаў без выключэнняў, то і тут маем некалькі словаў, у якіх в захоўваецца нават перад а. Гэта вытворныя ад словаў навокал, востры ды вочы і іх варта запомніць: ваколіца, вачэй, вастрыць, вастрыня і падобныя. У апошні час таксама да іх часам далучаюць слова вакно і вытворныя ад яго — ваканіцы, ваконны, падваконне, аднак афіцыйныя слоўнікі не фіксуюць гэтыя словы як нарматыўныя (нормай будуць аканіцы, аконны, падаконне).

Трэба памятаць, што прыстаўны в не дадаецца да словаў іншамоўнага паходжання, якія пачынаюцца з о: опера, ордар, ордэн, орган, а таксама да ўласных назваў: вёскі Опса і Обаль, Омск, Орша. Дарэчы, існуе і форма Ворша з прыстаўным в, і такі варыянт ужываецца звычайна тымі, хто карыстаецца “клясычным” (дарэформавым) правапісам.

Перад націскным у ў пачатку слова мы таксама звычайна вымаўляем і пішам в: вушы, вугал, вузкі. Прычым гэта в захоўваецца ва ўсіх формах слова і ў роднасных словах незалежна ад націску і месца ў слове (калі стаіць пасля прыстаўкі, то называецца адпаведна не прыстаўным, а ўстаўным зычным): вушны, вузкаваты, завуголле.

З гэтага правіла таксама існуюць пэўныя выключэнні:

  1. Па-першае, прыстаўны в перад у не ўзнікае ў запазычаных словах: унія, унікум, але вустрыца
  2. Не ўзнікае таксама перад прыстаўкай (сучаснай або гістарычнай), якая пачынаецца з у: урок, участак, але вупраж, вусціш
  3. Не будзе прыстаўнога в і перад у, якое развілася з в: уюн, улада.
  4. Уласныя назвы таксама пішуцца без в: Ульяна, рака Уша, Украіна.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце на беларускую мову

            1. Паутина – *павуціна, павуцінне
            2. Урна – *урна
            3. Обострение – *абвастрэнне
            4. Наощупь – *навобмацак
            5. Вьюн – *уюн
            6. Ордер – *ордар
            7. Очный – *вочны
            8. Река Уша  – *рака Уша
            9. Орден – *ордэн
            10. Отмель – *водмель
            11. Опись – *вопіс
            12. Деревня Опса – *вёска Опса
            13. Маловато – *вобмаль
            14. Облик, лицо – *аблічча
            15. Оптика – *оптыка
            16. Обод  – *вобад
            17. Участок – *участак
            18. Облака – *аблокі (воблакі)
            19. Отруби – *вотруб’е
            20. Жутко, страшно  – *вусцішна
            21. Ольха – *вольха
            22. На отшибе  – *наводшыбе
            23. Упряжка – *вупраж
            24. Обугленный – *абвуглены
            25. Златоуст – *залатавуст
            26. Леонов – *Лявонаў
            27. Река Ольса  – *рака Ольса
            28. Устрица – *вустрыца
            29. Ободья – *абады, абоддзе
            30. Отблеск – *водбліск
            31. Стелька – *вусцілка
            32. Угро-финский  – *угра-фінскі
            33. Ушачи – *Ушачы
            34. Тадеуш – *Тадэвуш

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі