Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Шляхта

20.12.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Назвы асобаў паводле нацыянальнасці

Назвы асобаў паводле нацыянальнасці

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Для таго, каб утварыць назву чалавека паводле нацыянальнасці, трэба спачатку ад назвы краіны адкінуць канчатак і замест яго дадаць патрэбны суфікс. Часцей за ўсё для назоўнікаў мужчынскага роду гэта будуць суфіксы -ец- або, радзей, -ац- (пасля зацвярдзелых): Эстонія — эстонец, Украіна — украінец, Швейцарыя — швейцарац; для назоўнікаў жаночага роду — суфікс -к-: эстонка, украінка, швейцарка; для назоўнікаў множнага ліку — суфікс -ц-: эстонцы, украінцы, швейцарцы.

Радзей пры ўтварэнні назоўнікаў мужчынскага роду сустракаецца камбінацыя суфіксаў -ан-ін- / -ян-ін-: Данія — датчанін, Егіпет — егіпцянін, Англія — англічанін; для назоўнікаў жаночага роду — суфіксы -ан-к- / -ян-к-: датчанка, егіпцянка, англічанка. Звярніце ўвагу, што ў назоўніках такога тыпу ў множнім ліку будуць заставацца толькі першы суфікс -ан- / -ян-: датчане, егіпцяне, англічане.

Вялікую групу складаюць таксама назвы нацыянальнасцяў, якія ў мужчынскім родзе ўтвараюцца зусім без суфіксаў: Чэхія — чэх, Венгрыя — венгр, Сербія — серб. Да гэтай групы адносяцца таксама і назвы паводле нацыянальнасці асобаў мужчынскага полу, утвораныя ад назваў з другой часткай -стан і -лянд: Узбекістан — узбек, Казахстан — казах, Кыргізстан – кыргіз, Фінляндыя – фін.

Цікавы выпадак з утварэннем назваў нацыянальнасцяў ад краіны Польшча. Для мужчынскага полу гэта суфікс -як- (паляк), для жаночага полу — суфікс -к- (полька, а ні ў якім разе не палячка!).

Існуе цэлы шэраг назваў нацыянальнасцяў, якія не адносяцца да вышэй пералічаных груп і ўтвораюцца паводле сваіх унікальных мадэляў: Францыя — француз, францужанка, французы, Латвія — латыш, латышка, латышы, хоць у апошні час таксама сустракаецца назва латвіец; Германія — немец, немка, немцы (суплетывізм асноў), хоць сёння можна сустрэць і слова Нямеччына замест назвы Германія.

Асобна хочацца спыніцца на назвах нацянальнасцяў краіны Індыя. У сучаснай мове гэтыя словы гучаць як індыец, індыянка і індыйцы, а не індус, індуска і індусы (гэта састарэлая назва жыхароў Індыі, а таксама паслядоўнікаў рэлігійнай плыні індуізм, якіх сёння звычайна клічуць індуістамі).

Калі краіна мае складаную назву, то яна будзе захоўвацца і ў назве нацыянальнасці: Саудаўская Аравія – грамадзянін / грамадзянка / грамадзяне Саудаўскай Аравіі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) — грамадзяне ААЭ.

Ну і калі казаць пра нашага ўсходняга суседа, то ў якасці назваў нацыянальнасцяў часцей за ўсё выкарстоўваецца не назоўнік, а прыметнік: рускі, руская, рускія. Хоць у нашай мове цяпер паралельна ўжываюцца неафіцыйныя назвы расеец, расейка, расейцы (сцвярджаецца, што гэта назва паводле грамадзянства і ёй афіцыйна адпавядаюць назоўнікі расіянін, расіянка, расіяне).

Шмат якія з назваў назыянальнасцяў асобаў жаночага полу маюць амонімы ці паронімы, а таксама часта з’яўляюцца мнагазначнымі словамі (амонімы — словы, якія гучаць і пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца паводле значэння; паронімы — словы, якія гучаць і пішуцца падобна, але адрозніваюцца паводле значэння): літоўка — грамадзянка Літвы, пайка металу (ад літаваць), пуня і каса; в’етнамка —  грамадзянка В’етнама і абутак.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Утварыце назвы асобаў мужчынскага і жаночага полу паводле нацыянальнасці, а таксама назавіце іншыя значэнні слова, амонімы і паронімы, калі яны існуюць:

            1. Гішпанія (Іспанія)  – *ён гішпанец, а яна – гішпанка (таксама грып)
            2. Амерыка – *ён амерыканец, а яна амерыканка (таксама більярд і турма КДБ у Менску)
            3. Балгарыя – *ён балгарын, а яна балгарка (таксама піла)
            4. Галандыя – *ён галандзец, а яна галандка (таксама печка)
            5. Польшча – *ён паляк, а яна полька (таксама танец)
            6. Чэхія – *ён чэх, а яна чэшка (таксама абутак)
            7. Турцыя – *ён турак, а яна турчанка (паронім турка — посуд для прыгатавання кавы)
            8. Кітай – *ён кітаец, а яна кітаянка або кітайка (таксама яблык)
            9. Фінляндыя – *ён фін, а яна фінка (таксама нож)
            10. Грэцыя – *ён грэк, а яна грачанка (паронім грэчка — крупы)
            11. Канада – *ён канадзец, а яна канадка (таксама стрыжка)
            12. В’етнам – *ён в’етнамец, а яна в’етнамка (таксама абутак)
            13. Панама – *ён панамец, а яна панамка (таксама капялюш)
            14. Венгрыя – *ён венгр, а яна венгерка (таксама сліва і адзенне)
            15. Карэя – *ён карэец, а яна карэянка (паронім карэйка – ежа)
            16. Малдова – *ён малдаванін, а яна малдаванка (таксама раён Адэсы)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі