Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Магічны Бабруйск

25.11.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Па гораду ці па горадзе?

Па гораду ці па горадзе?

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам па ў беларускай і рускай мовах

Усе мы яшчэ з падручнікаў ведаем, што беларуская мова мае адрозенне ад рускай на ўсіх узроўнях. І перадусім узгадваем фанетыку, лексіку, словаўтварэнне, марфалогію. Але часта забываемся на тое, што і сінтаксічны лад дзвюх моваў істотна адрозніваецца, і механічна перакладаем словазлучэнні слова ў слова, захоўваючы чужую для нас канструкцыю. Але ж гэта таксама русіфікацыя, хоць, можа, і не такая відавочная, як ужыванне мяккага ч і р, чужых словаў і формаў.

Варта асаблівую ўвагу звярнуць на сінанімічныя канструкцыі з прыназоўнікам па ў беларускай і рускай мовах, якія, тым не меней, будуць адрознівацца склонавай формай назоўніка. Калі ў рускай мове ў такіх словазлучэннях прыназоўнік па вымагае назоўнік у давальным склоне, то ў нашай мове назоўнік мусіць стаяць у месным слоне. Мы кажам: ісці па чым? па горадзе (а не па чаму? па гораду, як у рускай мове); размаўляць па чым? па тэлефоне (а не па тэлефону); сумаваць па чым? па родных мясцінах (а не па родным мясцінам); вандраваць па лясах і палях, а ні ў якім разе не па лясам і палям.

Існуе шэраг устойлівых канструкцый перадусім кніжнай мовы, у якіх рускаму прыназоўніку па адпавядаюць іншыя беларускія прыназоўнікі. Мы звычайна пішам на адрас, а не па адрасе (рус. по адресу); прапануем тэмы на выбар, а не па выбары (рус. по выбору); ствараем нешта на ўзор, а не па ўзоры (рус. по образцу); ідзем не па напрамку да школы, а ў напрамку (рус. по направлению); жывём лепш не па законе, а паводле закону, у адпаведнасці з законам (рус. по закону); адпачываем у выходныя і святы, а не па выходных і святах (рус. по выходным и праздникам)

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце на беларускую мову:

            1. По моему мнению  – *на маю думку
            2. Стучать по дереву  – *стукаць па дрэве
            3. Судить по итогам  – *меркаваць па выніках
            4. По моему зову  – *на мой кліч
            5. По сведениям – *паводле звестак, згодна са звесткамі
            6. Оценивать по делам  – *ацэньваць па справах
            7. Вернуться по весне  – *вярнуцца ўвесну, вясной
            8. Выполнить по образцу – *выканаць на ўзор
            9. Встретиться по случаю праздника – *сустрэцца з нагоды свята
            10. Стрелять по врагу  – *страляць у ворага
            11. Наступать по всем направлениям  – *наступаць на ўсіх кірунках
            12. Встречаться по праздникам  – *сустракацца па святах
            13. Маленький по размеру  – *маленькі памерам
            14. Жить по правилам  – *жыць паводле правілаў, у адпаведнасці з правіламі
            15. По информации  – *паводле інфармацыі, згодна з інфармацыяй
            16. Писать по адресу  – *пісаць на адрас
            17. Грустить по родителям  – *сумаваць па бацьках

krok_3