Слоўнік да заняткаў па тэме “Бабруйск”
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
Бабруйск
28 красавіка 1387 — першая ўзгадка Бабруйска ў прывілеі, які склаў Вялікі князь Літоўскі Ягайла, згодна з якім перадаваў “Бабруеск” брату Скіргайлу ў валоданне.
Бабруйскі замак — комплекс драўляных абарончых і адміністрацыйных збудаванняў. Існаваў у 14-18 ст.
Бабруйскае староства — 1566-1795 гг. Найбуйнейшы горад староства — Казімір (1643-1655), створаны каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Цэцыліяй Рэнатай Габсбург. Ён меў магдэбургскае права і мусіў знішчыць Бабруйск, але быў разбураны ў вайну паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй.
1807- 1836 гг. пабудавана Бабруйская крэпасць.
1897 г. — 71 % бабруйчанаў складаюць яўрэі.
“Сацыялка” — легендарная вуліца Сацыялістычная, цэнтр старога горада і гарадскога жыцця напрыканцы 19 і пачатку 20 ст.
Гефілтэ фіш — традыцыйная страва габрэйскай кухні, пажадана гатаваць яе з буйных парод рыбы.
Іешыва (ешыва) вышэйшая рэлігійная навучальная ўстанова.
Хедар — пачатковая рэлігійная школа.
Шлімазл — няўдалец, уломак.
Біржа — гэта назва з’явы, калі на Сацыялцы ў раёне кірмаша збіралася група людзей (часам да 100 чалавек), каб абмеркаваць важныя пытанні, вырашыць справы ці папляткарыць.
Бабёр Самуілавіч, ці проста Бабёр (скульптура на Сацыялцы).
Цэгла Разенберга — так называюць любую старую цэглу, якая выраблялася на пяці мясцовых фабрыках напрыканцы 19-га, пачатку 20 ст (Разенберга, Орліка і Кавалерчыка, братоў Лазінскіх, Акуліча, Пружыніных).
Мясцовы слэнг: балазка — сметніца, саліць — прагульваць заняткі.
Народныя назвы раёнаў: Бойня (былы крымінальны раён каля вакзалаў, дзе раней сапраўды была бойня), Марзонаўка (гарадская лякарня, дзе працаваў мясцовы “бацька хірургічнай службы” Уладзімір Марзон), Скрыпачка (раён у прыватным сектары), П’яная плошча (у гонар крамы з алкаголем на вул. Якуба Коласа), Шаманка (возера ў раёне каля вакзалаў), На прыступках (будынак каля Бабра Самуілавіча), Кітайская сцяна (доўгі дом на Даманскім — а гэта таксама народная назва раёна), Пружынка (раён, дзе здабывалі гліну для цэглы Пружыніных), Маўзалей (крама).
Порт-Артур — будынак-калодзеж з чырвонай цэглы. Калі зачыніць дзве проймы, ён пераўтвараецца ў крэпасць.
Бярэзіна і Еўрапейская — некалі шыкоўны гатэль Караля Незабытоўскага, які бабруйчане называлі “Парыж” (на першым паверсе размяшчаўся тэлеграф).
Дом купчыхі Паі-Брайны Кацнельсон — па легендзе, заможная бабруйчанка перавезла яго з Прыбалтыкі. Многія ведаюць яго як “зялёную бібліятэку”.
Дом прамыслоўца Міхула Рабкіна — у раннія савецкія часы тут размесціўся музей Цодзіка Славіна (рэпрэсаваны), а сёння — крама “Бухта”.
Дом сіяністаў — узор архітэктурнай пекнаты. Колісь тут на другім паверсе збіраўся габрэйскі клуб, а на першым — працавала сталоўка для маламаёмасных бабруйчанаў.
Дом беларусаў — у комплексе забудовы на Сацыялцы (першы паверх — крама ці майстэрня, другі — жытло гаспадароў) вылучаецца адзін будынак з беларускім арнаментам.
Вежа Апермана — ацалелая частка форта “Фрыдрых Вільгельм”. Сёння гэта СІЗА, а ў часы Расійскай імперыі — адна з самых вусцішных турмаў.