Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сяргей Пясецкі

19.11.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Тэст

Тэст

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Тэст:
1. Перакладзіце і пазначце, як правільна вымаўляецца ў слове спалучэнне “шыпячы + свісцячы”?

              1. На щечке   – *на шчочцы (на шчоЦЦы)
              2. Смеешься – *смяешся (смяеССя)
              3. В печке   – *у печцы (у пеЦЦы)
              4. Наконец – *нарэшце (нарэСЦе)
              5. Добрушский – *добрушскі (добруСкі)

2. Складзіце словазлучэнні, у якіх назоўнікі будуць стаяць у родным склоне адзіночным ліку:

              1. Дом – *цаглянага дома (будынак), роднага дому (радня, родныя мясціны)
              2. Загад – *афіцыйнага загада (дакумент), аслухацца загаду (дзеянне, аддзеяслоўны назоўнік ад загадваць)
              3. Талент – *маладога талента (чалавек, надзелены талентам), паэтычнага таленту (прыродныя здольнасці)
              4. Ясень– *высокага ясеня (канкрэтнае дрэва), мэбля з ясеню (матэрыял)

3. Пастаўце выказнік у патрэбным ліку:

              1. Трое дзяцей гулял… на дварэ.   – *гулялі / гуляла (зборны лічэбнік + назоўнік)
              2. Паўдня застал…ся да прыезду сына.   – *засталося (назоўнік з часткай паў-)
              3. Цягнул…ся самыя доўгія і цяжкія паўгода.  – *цягнуліся (азначэнне ў множным ліку пры назоўніку з паў-)
              4. На плошчу збегл…ся безліч народу.   – *збеглася (безліч)

4. Напішыце разам ці праз злучок і патлумачце, што азначае гэтае слова:

              1. Узвей…вецер  – *узвей-вецер (пустадомак, ветраны чалавек)
              2. Круці…галоўка   – *круцігалоўка (маленькая птушачка сямейства дзятлавых, рус. вертишейка, вертиголовка)
              3. Вярні…гара   – *Вярнігара (казачны асілак, сябар і памочнік Кацігарошка)
              4. Гары…цвет  – *гарыцвет (= адоніс, лекавая расліна)

5. Утварыце назвы маладых істот ад наступных словаў і пастаўце іх у формах роднага і творнага склону адзіночнага ліку:

              1. Вожык – *важаня(ё), важаняці, важанём
              2. Трусік – *трусяня(ё), трусяняці, трусянём
              3. Алігатар – *дзіця алігатара
              4. Суслік – *сусляня(ё), сусляняці, суслянём
              5. Мядзведзь – *медзведзяня(ё), медзведзяняці, медзведзянём

6. Утварыце назвы самак і самцоў ад наступных агульных назваў:

            1. Варона – *няма
            2. Свіння – *парсюк / кабан / кныр / вяпрук (ён) і свіння (яна)
            3. Гусь – *гусак (ён) і гусь / гуска (яна)
            4. Кот – *кот (ён) і котка / кошка (яна)
            5. Крот – *крот (ён) і краціха (яна)
            6. Трусік – *трусік (ён) і трусіха / труска (яна)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі