Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сяргей Пясецкі

03.12.2019
СЛОЎНІК Сяргей Пясецкі

Слоўнік да заняткаў па тэме “Сяргей Пясецкі”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Сяргей ПЯСЕЦКІ

(01.06.1901, Ляхавічы, Слуцкі павет12.09. 1964, Лондан). Нарадзіўся ў сям’і беларускі і зрусіфікаванага паляка. З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй быў эвакуяваны ва Уладзімір (Расія). Сёмы клас расійскай гімназіі для Пясецкага скончыўся турмой, калі ён паспрабаваў пераканаць гімназійнага інспектара ў сваёй рацыі з дапамогай рэвальвера. Неўзабаве Пясецкі ўцякае з турмы.

Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лістападзе 1917 года ён апынуўся ў Маскве, убачанае зрабіла яго свядомым антыкамуністам. Праз некалькі месяцаў Пясецкі вярнуўся на радзіму, да 1921 г. ваяваў з бальшавікамі спачатку ў шэрагах беларускай партызанкі (атрады «Зялёнага Дуба»), а пазней далучаецца да Літоўска-Беларускай дывізіі польскага войска. Затым пераязджае ў Ракаў, які знаходзіўся на мяжы з Савецкай Беларуссю, у міжваенны час на працягу 5 гадоў займаецца кантрабандай, адначасова выконваючы на тэрыторыі Беларусі функцыі агента польскай ваеннай разведкі.

У 1927 годзе польскі суд асуджае Пясецкага за рабаўніцтва на 15 гадоў турмы. Напачатку Пясецкі трымае галадоўкі, дабіваецца абароны правоў вязняў. На сёмым годзе зняволення ў Пясецкага прачынаецца літаратурны дар. Турэмная адміністрацыя рада такому павароту і не перашкаджае.

Роднымі мовамі пісьменніка былі беларуская і руская. Польскую мову Пясецкі вывучаў падчас пісання кніг. Таму яго творы вельмі лёгка чытаюцца беларусам.

Турэмная проза Пясецкага прыцягнула ўвагу вядомага польскага пісьменніка і журналіста беларускага паходжання Мельхіёра Ваньковіча (1892—1974), які дапамог выдаць першую кніжку — «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». Выданне і нечуваны поспех кніжкі сталі для Пясецкага ключом, які адчыніў яму дзверы турмы.

Падчас Другой сусветнай вайны Пясецкі ўдзельнічае у фарміраваннях Арміі Краёвай. У 1946 годзе эмігруе на Захад, спачатку ў Італію, потым у Вялікабрытанію. У Італіі ён выкрадае ў аднаго з выдаўцоў дакументы, з дапамогай якіх атрымлівае правы і грошы ад наступных перавыданняў сваіх твораў. Іншыя выдавецтвы друкавалі яго кнігі без выплаты ганарараў. Памёр ад рака ва УэльсеВялікабрытанія, пахаваны ў Гасцінгсе. На яго надмагільным камяні высечаная Вялікая Мядзведзіца.

Творчасць

Першы раман «Пяты этап», напісаны ў 1934 годзе, канфіскавала турэмная цэнзура. Толькі аўтабіяграфічнаму раману «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» пра «кантрабандысцкі» перыяд жыцця Сяргея Пясецкага, пашчасціла ў 1937 годзе выйсці за турэмныя сцены і быць апублікаваным. Мабыць, гэта кніжка, а таксама антысавецкая сатыра «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» прынеслі хвораму на сухоты Пясецкаму сусветную вядомасць і датэрміновае вызваленне з турмы. За два перадваенныя гады раман быў перакладзены і выдадзены на 11 мовах свету.

«Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» — дзённікавыя апавяданні ад імя малодшага лейтэнанта Мішкі Зубава пра свае ўражанні ад візіту ў Заходнюю Беларусь з 17 верасня 1939 года да студзеня 1945 года — ЛідуВільню і яе ваколіцы.

Пясецкі пісаў да самай сваёй смерці ў 1964 годзе. Аўтар 12 раманаў, а таксама навел, кінасцэнарыяў, публіцыстычных артыкулах. Паводле твораў пісьменніка здымаліся мастацкія фільмы і тэлевізійныя серыялы, у т.л. у Італіі быў зняты серыял паводле аповесці «Каханка».

(Паводле Вікіпедыі)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі