Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Еўфрасіння Полацкая

12.11.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паўлін ці пава?

Паўлін ці пава?

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Самцы і самкі жывёл і птушак

Як і ў чалавечым, у жывёльным свеце таксама ёсць фемінітывы і маскулятывы, якія звычайна аб’ядноўваюцца агульнай назвай. Прычым іх наяўнасць залежыць перадусім ад актуальнасці жывёлы для чалавека, ад яе месца ў жыцці людзей. Згодна з гэтай логікай, усе хатнія жывёлы і птушкі (свойская жывёла) маюць абедзве назвы — і жаночую, і мужчынскую.

Карова (буйная рагатая свойская жывёла, якая дае малако) — гэта карміцелька беларуса, таму яна, несумненна, мае найбольшую колькасць гендарных назваў у залежнасці ад яе ўзросту, ацёлу, дойнасці, фізічнага стану і г.д. Так, Слоўнік “Жывёльны свет: Дзікія і свойскія жывёлы” (Мінск, 1999) дае прыкладна 160 народных назваў самкі і самца каровы (мызя, рагуля, пяршачка, ярушка, другацёлка, ялаўка, лабуха, старадойка, нецель, сёлетка, бугай, стаднік, падцёлак, кастрак і пад.) і яшчэ 4 агульныя назвы з розных рэгіёнаў Беларусі: карова, говяда / гаўяда, тавар і скот. У літаратурнай мове сёння ўжываюцца часцей за ўсё назвы для самкі — карова (таксама агульная назва), цялушка і цёлка, а для самца —  бык і вол. Тое ж можна сказаць і пра назвы каня і свінні.

Што тычыцца дзікіх жывёл і асабліва птушак, то такія формы мае толькі частка з іх, звычайна тыя, на якіх чалавек паляваў, або тыя, што жылі побач, маглі ў старажытныя часы з’яўляцца татэмнымі жывёламі.  Вельмі часта такія назвы фігуруюць у фальклорных казках, дзе прасочваюцца паралелі паміж чалавечымі паводзінамі і паводзінамі людзей (заяц і зайчыха, воўк і ваўчыха / ваўчыца).

Паводле рэгулярнага ўтварэння існуюць наступныя мадэлі фемінітываў, калі да агульнай назвы дадаецца:

  1. суфікс -ых- / -іх-: вожык — вожычыха, слон — сланіха;
  2. суфікс -ыц- / -іц-: тыгр — тыгрыца, леў — ільвіца (можа быць таксама

варыянтнасць гэтых суфіксаў: ваўчыха і ваўчыца;

  1. суфікс -к-: індык — індычка, голуб — галубка.

 Суплетывізм асноў характэрны звычайна для назваў свойскай жывёлы: певень — курыца. Прычым тут часта назіраецца адваротная сітуацыя, калі агульная назва і назва самкі супадаюць (авечка, карова), а назва самца ўтвараецца ад іншай асновы: авечка — баран, карова — бык.

Ёсць цэлы шэраг агульных назваў жывёл і птушак, ад якіх фемінітывы і маскулятывы не ўтвараюцца: вавёрка, мыш, верабей і пад.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Утварыце назвы самак і самцоў ад наступных агульных назваў:

            1. Конь – *жарабец / жарабок / конь (ён) і кабыла (яна)
            2. Сабака – *сабака (ён, муж. род!) і сука, сучка (яна)
            3. Зубр – *зубр (ён) і зубрыха (яна)
            4. Варона – *няма
            5. Свіння – *парсюк / кабан / кныр / вяпрук (ён) і свіння (яна
            6. Качка – *качар (ён) і качка (яна)
            7. Авечка – *баран (ён) і авечка (яна)
            8. Кажан – *няма
            9. Мядзведзь– *мядзведзь (ён) і мядзведзіца / мядзведзіха (яна)
            10. Гусь – *гусак (ён) і гусь / гуска (яна)
            11. Вуж – *вуж (ён) і вужыха (яна)
            12. Голуб – *голуб (ён) і галубка (яна)
            13. Кот – *кот (ён) і котка / кошка (яна)
            14. Ліса – *ліс (ён) і ліса / лісіца (яна)
            15. Бабёр – *бабёр (ён) і бабрыха (яна)
            16. Каза – *казёл (ён) і каза (яна)
            17. Крот – *крот (ён) і краціха (яна)
            18. Яшчарка– *няма
            19. Трус – *трус (ён) і трусіха / труска (яна)
            20. Паўлін – *пава (дыял. паўлін (ён) і пава (яна)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі