Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Еўфрасіння Полацкая

03.12.2019
СЛОЎНІК Еўфрасіння Полацкая

Слоўнік да заняткаў па тэме “Еўфрасіння Полацкая”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

ПРАДСЛАВА – ЕЎФРАСІННЯ – АФРАСІНЬНЯ.

Ёсць людзі, чые малітвы хутчэй за іншыя даходзяць да Бога. Яны вылучаюцца сярод падобных да сябе дабрынёй, чалавечнасцю, спагадлівасцю. Нават пасля смерці яны застаюцца яркімі паходнямі, якія асвятляюць нашчадкам шлях да духоўнай дасканаласці і Радзімы. Афрасіння Полацкая была першай на беларускай зямлі жанчынай, якая ступіла на шырокую дарогу асветніцтва. Яна стала і першай усходнеславянскай святой, якую кананізавалі раней нават за знакамітую княгіню Вольгу.

Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, Афрасіння стала ў нейкім сэнсе і першай беларускай мецэнаткай. Па яе замове ў Полацку збудавалі дзве царквы і два манастыры. Храм Спаса-Праабражэння (1127—1134 гг.) – вяршыня полацкай архітэктурнай школы. З яе імем звязана і з’яўленне на Беларусі прывезенага з Візантыі абраза Божай Маці Адзігітрыі Эфескай (Полацкай, Тарапецкай, Чорналікай), які сёння знаходзіцца ў элітным пасёлку пад Масквой… Пад Масквой таксама і знакаміты Крыж, які на заказ Прападобнай зрабіў полацкі залатар Лазар Богша ў 1161 г.

Як маладая князёўна стала манашанкаю, чаму абрала імя Еўфрасінні Алексанрыйскай (4 ст.), ўпарта называла сябе Афрасінія (Офросиния), мела канфлікт з полацкімі епіскапамі… Як на самай справе выглядаў збудаваны на яе заказ храм Спаса, чаму выправілася ў паломніцтва ў Палестыну і якога “цара” на самай справе сустрэла па дарозе, як пераносілі яе мошчы і дзе іх па свеце сёння можна знайсці, як знік Крыж і хто прыклаў да гэтага руку – у лекцыі Сяргея Тарасава

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі