Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сучасная архітэктура

30.10.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Назвы маладых істот

Назвы маладых істот

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Як па-беларуску правільна назваць дзіця вожыка, тхара, трусіка, слана і свінні і ці ад усіх назваў жывёлаў утвараюцца назоўнікі са значэннем маладых істот?

У нашай мове назвы маладых істотаў з’яўляюцца назоўнікамі ніякага роду (а не мужчынскага, як у расейскай) і маюць дзве раўнапраўныя варыянтныя формы — на я і на ё: дзіця мышы — мышаня і мышанё; дзіця ваўка — ваўчаня і ваўчанё, дзіця лісы — лісяня і лісянё, дзіця тыгра — тыграня і тыгранё. Прычым у некаторых выпадках пры ўтварэнні назвы маладой істоты не дадаецца суфікс -ан ці -ян, а цалкам мяняецца слова. Гэта тычыцца назваў свойскай жывёлы, найбольш актуальнай для чалавека з даўніх часоў: карова — цяля, кабыла — жарабя, свіння — парася (дарэчы, у народнай мове ёсць і форма свінчо), сабака — шчаня.

Тэарэтычна, паводле апісанай мадэлі можна ўтварыць назву маладой істоты ад назвы любой жывёлы: вуж — вужаня, жаба — жабяня, бусел — бусляня і нават страус — страусяня. Але на практыцы ёсць словы, ад якіх звычайна такія формы не ўтвараюцца не толькі таму, што яны гучаць дзіўна ў мове (яна нібыты сама ставіць абмежаванні на ўтварэнні пэўных словаў), але яшчэ і таму, што для чалавека яны не вельмі важныя ці актуальныя. Напрыклад, пары бегемотбегемацяня, гіпапатам  — гіпапатамяня гучаць зусім ужо смешна і наўрад ці хто так скажа; янот ёсць, а вось янацяня - сумнеўна, ніколі не чулі такой формы, пры тым што слова кацяня ўспрымаецца абсалютна арганічна. Звычайна не ўтвараюцца назвы маладых істот ад назваў жамяры (насякомых) і рыб: мурашка ёсць, а мурашаняці няма нават у інтэрнэце, вусень ёсць — вусяняці няма, шчупачаняці таксама няма і г.д.

Складанасці пры скланенні назваў маладых істот звычайна ўзнікаюць у сувязі з тым, што ў родным, давальным і месным склонах мусіць дадавацца суфікс-пашырэнне –яц-: цяляці, кацяняці, парасяці. Звярніце ўвагу, што ў творным склоне такога пашырэння няма: цялём, кацянём, парасём. У множным ліку ва ўсіх формах будзе дадавацца фармант –ат-: цяляты, кацяняты, парасяты.

Звярніце таксама ўвагу на тое, што формы кшталту кацянятка, кацянятачка з’яўляюцца дыменатывамі (памяншальна-ласкальнымі формамі) ад назваў маладых істот.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Утварыце назвы маладых істот ад наступных словаў і пастаўце іх у формах роднага і творнага склону адзіночнага ліку:

            1. Вавёрка – *ваверчаня(ё), ваверчаняці, ваверчанём
            2. Пацук  – *пацучаня(ё), пацучаняці, пацучанём
            3. Леў – *ільвяня(ё), Ільвяняці, ільвянём
            4. Авечка – *ягня(ё), ягняці, ягнём
            5. Голуб – *галубяня(ё), галубяняці, галубянём
            6. Сініца – *
            7. Крумкач – *крумкачаня(ё), крумкачаняці, крумкачанём
            8. Лянівец – *
            9. Вожык– *важаня(ё), важаняці, важанём
            10. Трусік – *трусяня(ё), трусяняці, трусянём
            11. Алігатар – *
            12. Суслік – *сусляня(ё), сусляняці, суслянём
            13. Качка – *качаня(ё), качаняці, качанём
            14. Тхор – *тхараня(ё), тхараняці, тхаранём
            15. Жаўна – *
            16. Мядзведзь – *медзведзяня(ё), медзведзяняці, медзведзянём
            17. Гусь – *гусяня(ё), гусяняці, гусянём
            18. Слон– *сланяня(ё), сланяняці, сланянём
            19. Крот – *крацяня(ё), крацяняці, крацянём
            20. Матылёк – *
            21. Чарапаха – *чарапашаня(ё), чарапашаняці, чарапашанём
            22. Лама – *
            23. Бабёр – *бабраня(ё), бабраняці, бабранём

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі