Слоўнік да заняткаў па тэме “Хірургія”
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
Хірургія
Твар – рус. лицоСкронь – рус. висок
Вока, зрэнка (рус. зрачок)
Страўнік (рус. желудок), падстраўнікавая залоза (рус. железа)
Вусны – рус. губы
Сківіца – рус. челюсть
Спіна (націск на “і”)
Далонь – рус. ладонь
Рабро (рабрына)
Мыліцы (рус. костыли), кіёк (рус. трость)
Болепатольны сродак
Цягліца (рус. мышца)
Скура, пазногці (пазногаць)
Нырка – рус. почка
Мачавік = мачавы пухір
Каса (селязёнка)
Пячонка
Костка
На прыёме:
Мне баліць (жывот/калена/палец).
Я дрэнна сябе адчуваю на працягу трох дзён.
Мне стала яшчэ горш / значна лепш.
Я адчуваю слабасць.
Мяне ванітуе/званітавала (рус. тошнит/стошнило)
Мне млосна (рус. дурно)
У мяне дыярэя.
Я паламаў/парэзаў/вывіхнуў руку (нагу).
Я пацягнуў спіну, але нікуды не звяртаўся, бо думаў, што само пройдзе.
— У мяне востры боль у вобласці анальнай адтуліны і крывацёк.
— Мне здаецца, гэта гемарой.
— У вас не гемарой, а анальная расколіна (трэшчына).
Яшчэ я хварэю на цукровы дыябет.
Трэба кантраляваць узровень глюкозы, каб не было ўскладненняў, напрыклад, сіндрому дыябетычнай ступні.
Тэба зрабіць аналіз крыві (мачы).
Вам патрэбная тэрміновая аперацыя.
Думаю, нічога сур’ёзнага. Будзеце жыць да самай смерці.
Вось ваш рэцэпт на лекі (таблеткі, мазь, свечы, ін’екцыі)
Прымаць лекі тры разы на дзень разам з ежай.
Вам трэба будзе паказацца мне праз … дзён, каб зняць швы. (адз. лік “шво” – ніякі род)
Дарэчы, вы зрабілі прышчэпку ад грыпу?