Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Усяслаў Чарадзей

22.02.2021
СЛОЎНІК Усяслаў Чарадзей

Усяслаў Брачыславіч (каля 1029 – 14 (21) красавіка 1101) – князь полацкі (1044-1068 і 1071-1101) з роду Ізяславічаў, вялікі князь кіеўскі (1068-1069). Бацька Глеба Менскага, дзед Еўфрасінні Полацкай.

Імкнуўся пашырыць і адстойваў сваё ўладанне – Полацкае княства. У час яго княжання пабудаваны Сафійскі сабор. Агульны час княжання ў Полацку – 54 гады – самы працяглы перыяд кіравання дзяржавай у гісторыі Беларусі.

Заняў полацкі сталец у 15-16-гадовым узросце, верагодна, пасля смерці бацькі – Брачыслава Ізяславіча (1044). Першы раз успамінаецца крыніцамі ў 1060 годзе, калі разам з князямі Яраславічамі (сынамі кіеўскага князя Яраслава Мудрага) ўдзельнічаў у паспяховым паходзе супраць торкаў.

У 1065 годзе Усяслаў напаў на Пскоў, разбіў на рацэ Чарасе ноўгарадскага князя Мсціслава Ізяславіча, а пасля ў 1066 г. захапіў і разрабаваў Ноўгарад. У адказ на разрабаванне Ноўгарада, тры браты Яраславічы пайшлі супраць Усяслава, але чамусьці не на Полацак, а на Менск. Войскі сыйшліся на рацэ нямізе 3 сакавіка 1067 года (першая летапісная ўзгадка Менска). Праз 4 месяцы па бітве Яраславічы запрасілі Усяслава на перамовы, цалавалі крыж на тым, што не зробяць яму благога, але схапілі Усяслава з сынамі, адвезлі ў Кіеў і кінулі ў земляную турму – “поруб”.

Усяслаў прабыў у зняволенні больш за 14 месяцаў – да часу, калі ў 1068 годзе на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы. Адбылося Кіеўскае паўстанне 1068-1069 гадоў, у ходзе якога кіяўляне выпусцілі Усяслава з поруба і абвясцілі вялікім князем кіеўскім. Яраславічы збеглі. На вялікакняскім стальцы Усяслаў прабыў 7 (па іншых звестках 9) месяцаў, за гэты час ён разбіў полаўцаў. Аднак неўзабаве з’явіўся збеглы з Кіева Ізяслаў Яраславіч. Усяслаў вяртаецца ў Полацак, які вызваляе ад захопнікаў і ў 1071 годзе зноў атрымлівае ўладу там.

Увесну 1077 года Усяслаў правёў паход на Ноўгарад супраць князя наўгародскага Глеба Святаславіча. У адказ улетку 1077 і ўзімку 1077/1078 Яраславічы зладзілі два паходы на Полацак. На мяжы 1070-1080-х гадоў Усяслаў правёў паход пад Смаленск, пасля чаго Уладзімір Манамах правёў спусташальны паход на Полацкае княства, а затым другі паход з полаўцамі, у час якога быў захоплены Менск, дзе “не оставили ни челядина, ни скотины”.

Пры жыцці Усяслаў падзяліў полацкую зямлю між сынамі (якія, у сваю чаргу, дзялілі потым уладанні між сваімі дзецьмі). Пасля смерці Усяслава Полацкае княства падзялілася на 6 ці 7 удзелаў: Барыс быў князем полацкім, Глеб – князем менскім, Давыд – князем ізяслаўскім, потым полацкім, Святаслаў – князем віцебскім, Раман і Расціслаў – дакладна невядома.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі