Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Пераклады песень

04.10.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Прыпадабненне шыпячых гукаў да свісцячых

Прыпадабненне шыпячых гукаў да свісцячых

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Агульна вядома, што ў беларускай мове асноўны прынцып вымаўлення — фанетычны, то бок, як чуецца, так і пішацца — і адпаведна ў зваротным парадку тое самае — як пішацца, так мусіць і вымаўляцца. Аднак прынцып гэты не ўніверсальны і ёсць нямала выпадкаў, калі адбываецца несупадзенне напісання з вымаўленнем, абумоўленае рознымі фанетычнымі працэсамі. Сярод такіх выпадкаў і асіміляцыйная мяккасць (калі мяккі знак не пазначаецца, але зычны гук перад іншымі зычнымі мусіць вымаўляцца мякка), і яканне ў прыназоўніку без і часцінцы не, і цэлы шэраг прыпадабненняў у групах зычных гукаў. Сёння спынімся на апошніх, і сярод іх — менавіта на прыпадабненні шыпячых да свісцячых. Да шыпячых мы адносім гукі ш, ж, дж, ч, а да свісцячых — с, з, дз, ц і іх мяккія варыянты. На жаль, пачуць правільнае гучанне такіх спалучэнняў не заўсёды можна нават ад дыктараў радыё і тэлебачання, што ўжо казаць пра звычайных людзей… Дык як правільна вымаўляць па-беларуску — купаесся ці купаешся? У лыжцы ці ў лысцы? На пеццы ці на печцы? Нясвіжскі ці нясвіскі?

Паводле нормаў беларускага вымаўлення:

  1. у дзеясловах спалучэнні ЖС і ШС вымаўляюцца як доўгі мяккі [С̅’] = СС: купае[СС]я (купаешся), апранае[СС]я (апранаешся);
  2. у прыметніках спалучэнні ЖС і ШС вымаўляюцца ўжо як цвёрды непадоўжаны [С]: нясві[С]кі (нясвіжскі);
  3. спалучэнні ЖЦ і ШЦ вымаўляюцца як [СЦ]: у лы[СЦ]ы (у лыжцы);
  4. спалучэнне ЧЦ вымаўляецца як доўгі цвёрды [Ц̅] = ЦЦ: на рэ[ЦЦ]ы (на рэчцы).

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце словы і пазначце, як вымаўляюцца ў іх спалучэнні “шыпячы + свісцячы”:

            1. Беловежский – *белавежскі (белавеСкі)
            2. На щечке  – *на шчочцы (на шчоЦЦы)
            3. На доске  – *на дошцы (на доСЦы)
            4. Смеешься – *смяешся (смяеССя)
            5. В печке  – *у печцы (у пеЦЦы)
            6. Сестричке – *сястрычцы (сястрыЦЦы)
            7. Чешский – *чэшскі (чэСкі)
            8. В ручке  – *у ручцы (у руЦЦы)
            9. Наконец– *нарэшце (нарэСЦе)
            10. Моешься – *мыешся (мыеССя)
            11. На веревочке  – *на вяровачцы (на вяроваЦЦы)
            12. В бочке  – *у бочцы (у боЦЦы)
            13. Добрушский  – *добрушскі (добруСкі)
            14. Готовишься – *рыхтуешся (рыхтуеССя)
            15. В кормушке  – *у кармушцы (у кармуСЦы)
            16. Латышский– *латышскі (латыСкі)
            17. Дочке Аннушке  – *дачцэ Ганначцы (даЦЦэ ГаннаЦЦы)

Упішыце патрэбнае слова ў прыказку ці прымаўку, знайдзіцце несупадзенне ў вымаўленні груп зычных:

          1. На кожнае чханне не н…  – *наздароўкаешся (СС)
          2. Упрошваючы не н… амілуешся – *намілуешся (СС)
          3. Даганяючы не н… – *нацалуешся (СС)
          4. Не смуціся, страціўшы, не ц… , знайшоўшы – *цешся (СС)
          5. Не капай на каго ямы, бо сам у…  – *увалішся (СС)
          6. Не гатуй людзям пятлі: сам п… – *павесішся (СС)
          7. Баючыся ваўкоў, з… без грыбоў  – *застанешся (СС)
          8. Дзе баліць, там і в…  – *вытнешся (СС)
          9. С…  ў сук — з’ясі і саломы пук  – *сагнешся (СС)
          10. Што змоладу н… , на старасць як знойдзеш – *навучышся (СС)
          11. Ад абяцанкі не р… – *разжывешся (СС)
          12. Снегу на Каляды не д… – *дапросішся (СС)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі