Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Агучка па-беларуску

03.12.2019
СЛОЎНІК Агучка па-беларуску

Слоўнік да заняткаў па тэме “Агучка па-беларуску”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Агучка па-беларуску


Агучваннерус. озвучивание, озвучка

Закадравае агучванневід агучвання, калі дадатковы аўдыяшэраг накладваецца паверх арыгінала і чуваць дзве мовы

Дубляжвід агучвання, калі арыгінальная мова поўнасцю замяняецца другой мовай і выконваецца вуснаўкладка

Псеўдадубляжвід агучвання, калі арыгінальнай мовы не чуваць, але не зроблена вуснаўкладка

Вуснаўкладка(англ. lips sync, рус. губоукладка) сінхранізацыя аўдыя- і відэашэрагаў пры агучванні, калі словы накладзенай мовы супадаюць з рухамі вуснаў персанажаў

Відэашэрагрус. видеоряд

Аўдыяшэраг – рус. аудиоряд

Абсталяваннерус. оборудование

Маніторыадмысловыя калонкі, якія характарызуюцца дакладнасцю прайгравання аўдыяматэрыялу

Гукавая картарус. звуковая карта

Лічбавая гукавая рабочая станцыя(рус. цифровая звуковая рабочая станция) электронная, або кампутарная сістэма поўнага цыкла работ для запісу, рэдагавання, прайгравання і захоўвання лічбавага гуку

Дыктарская кабінкаадмысловая гукаізаляваная кабінка для запісу голасу

Шматканальны гукрус. многоканальный звук

Гукавыя эфектырус. звуковые эффекты

Пстрычкі, плямканнедэфекты пры запісе гуку

Адлегласць ад мікрафонарус. расстояние от микрофона

Гучнасцьрус. громкость

Апрацоўка голасу(рус. обработка голоса) прыбіранне дэфектаў запісу і накладванне прасторавых эфектаў

Таймінг – накладванне агучанай фразы пасля арыгінальнай рэплікі ў фільме

Пілотная серыяпершы пробны эпізод серыяла

Лакалізацыяпераклад на другую мову і адаптацыя да культурных асаблівасцяў

Фан-дабінгаматарскі пераклад і агучванне, звычайна некамерцыйны са свабодным распаўсюджваннем

Пляцоўкі распаўсюджваннярус. площадки распространения

Вымаўленнерус. произношение

Мастацкая падача персанажарус. художественная подача персонажа

Сцэнічнае маўленнерус. сценическая речь

Трэйлерневялікі відэаролік для анонса фільма

Субцітрытэкставае суправаджэнне відэашэрагу

Перакладрус. перевод

Шчыльнасць дыялогаўрус. плотность диалогов

Рэдактурарус. редактура

Глядачрус. зритель

Дыктаррус. диктор

Рыпканвертацыя (пераўтварэнне) зыходнага відэа ў іншы фармат

Студыя дыктарскага агучвання па-беларуску Gavarun.by ўзнікла як праект энтузіястаў, што хацелі глядзець сусветнае кіно на роднай мове. За два гады існавання мы агучылі 20 поўнаметражных стужак, больш як 40 кароткаметражных і назапасілі каштоўны досвед якаснага беларускамоўнага агучвання.

Галоўная ідэя праекта – папулярызацыя і развіццё беларускай мовы. Мы ўпэўненыя, што беларуская мова не толькі арганічна гучыць у сучасным сусветным кіно, але і здольная ўпрыгожыць любыя жанры: ад фэнтэзі і фантастыкі да жахаў і арт-хауса!

Некаторыя стужкі ў нашым агучванні: «Зямля. Адзін дзівосны дзень», «Падынгтан 2», «Поўнач у Парыжы», «Нябачны госць», «Хтосьці любіць гарачае», «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць», «Інтэрстэлар», «Мікі Маўс», «Вэрхал у галаве», «Вучань Святога Мікалая».

Большасць лакалізацый можна знайсці на нашым сайце – gavarun.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат