Слоўнік да заняткаў па тэме “Індыя”
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
ІНДЫЯ
ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БЕЛАРУСУ ПЕРАД ПАДАРОЖЖАМ
Гуру – настаўнік, майстар.
Ашрам – абіцель манахаў і пустэльнікаў у старажытнасці. Сёння таксама рэлігійная супольнасць, дзе людзі займаюцца медытацыяй, малітвай, ёгай.
Араці – рытуал ушанавання бога, сакральнага прадмета альбо паважанай асобы. Праводзіцца на досвітку, калі бог “прачынаецца”, альбо ўвечары, калі ён кладзецца спаць.
Пуджа – ‘пакланенне, глыбокая пашана’. Абазвязковы элемент араці. Ахвярападнашэнне багам у выглядзе кветак (подобна як у нас на Купаллі), ежы, запальвання аромапалачак. Таксама пуджу робяць сонцу, рацэ Ганга, настаўніку.
Пандыт – ‘вучоны’. Так называюць мужчыну з варны брахманаў, асноўны занятак якога вывучэнне духоўнай літаратуры на санскрыце. Яшчэ пандыт выхоўвае дзяцей у індуізме ў адмысловых школах, праводзіць рытуалы, на аснове астралогіі вызначае найлепшыя даты для шлюбу і зачацця дзяцей.
Тэмпл – храм у індуізме.
Садху – аскет, святы ці ёг, які выракся матэрыяльнага свецкага жыцця і займаецца выключна медытацыямі.
Нага-баба – садху, што адмовіліся нават ад вопраткі, яны не стрыгуць і не расчэсваюць валасы.
КумбхаМэла – ‘свята збана’. Найбуйнейшы рэлігійны фестываль на планеце, уключаны ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.
Тук-тук – трохколавы матацыкл ці мотаролер для перавозкі пасажыраў. “Welcome to my helicopter!”
Сліпер-бас – аўтобус са спальнымі месцамі, які курсуе ноччу на вялікія адлегласці.
Бетэль – рэчыва для жавання, зробленае з аднайменнай расліны, што мае танізуючы эфект.
Маса´ла – сумесь спецый.
Масала-чай – чорная гарбата з малаком, цукрам і спецыямі.
Чапа´ці – ляпёшка з пшанічнай мукі.
Тха´лі – ‘паднос’. Страва на вялікім падносе: у цэнтры рыс, а побач у меншых місках дал (суп з гароху ці сачавіцы), са´бджы (рагу з гародніны), пі´кулі (марынаваная гародніна і/ці садавіна), пані´р (аналаг адыгейскага сыру ў соўсе), курт (кісламалочны прадукт). Падаецца разам з чапаці.
Само´са – піражок з бульбай і спецыямі, смажаны ў фрыцюры.
Лассі´ – напой на аснове ёгурта з цукрам, соллю, спецыямі, садавінай.
Сі´злер – страва, якая не з’яўляецца традыцыйнай, але папулярная ў кавярнях Гоа. Мяса (рыба, морапрадукты, панір) падаецца з рысам і бульбай у капусных лістах на гарачай патэльні.
Намастэ – Вітаю цябе!
Намаскар – Вітаю ўсё боскае ў табе!
Achha – ‘добра, ладна, угу’.
Aaja – “Хадзі сюды!”
Джы – канчатак, што дадаецца да імя асобы, якой чалавек хоча выразіць пашану. Калі не ведаем імя, можна звярнуцца “Мата Джы” да жанчыны (“Шаноўная маці!”) і “Баба Джы” да мужчыны (“Паважаны айцец”).
Свамі – ‘спадар’. Кажуць у зваротах да мужчыны ці жанчыны, якія з’яўяюцца духоўнымі настаўнікамі.
Расклад заняткаў: 08.04 Сартаванне смецця, 15.04 Псіхатэрапія, 22.04 Веганства, 29.04 Манюшка