24.03.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ТЭСТ
Тэст
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD
Заданне
ТЭСТ
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
- Утварыце прыналежныя прыметнікі:
- (Ядзвіга) хустка – *Ядзвіжына хустка
- (ластаўка) хвост – *ластаўчын хвост
- (Сяргей) загад – *Сяргееў загад
- (сястра) капялюш – *сястрын капялюш
- (дзядуля) акуляры – *дзядулевы акуляры
2. Спалучыце часцінку не або ні з лічэбнікам адзін:
- …адзін чалавек не хоча быць няшчасны. – *Ні адзін / ніводзін / ніводны
- … адзін бацька ведаў прычыны такіх паводзінаў. – *Не адзін
- Яго … адзін раз бачылі з Галяй. – *не адзін
3. Перакладзіце прыслоўі:
- Напрямик – *напрасткі, нацянькі
- Вплотную – *ушчыльную
- Исподволь – *спакваля
- Споднизу – *спадыспаду, спадсподу, спаднізу
4. Устаўце слова асобы, асобны, асаблівы, асабісты або асабовы:
- … атрад БНР – *асобны атрад БНР
- На стале ў кіраўніка ляжала … справа маладога спецыяліста. – *асабовая справа
- Папоўніць … рахунак – *асабовы рахунак
- Часам … займеннікі сябе і сабе блытаюць нават добрыя знаўцы мовы. – *асабовыя займеннікі
- Гэта быў … выпадак. – *асобы / асаблівы
5. Перакладзіце сказы:
- Девушки собрались на встречу. – *Дзяўчаты сабраліся на сустрэчу.
- В купе я ехала с тремя девушками моего возраста. – *У купэ я ехала з трыма дзяўчынамі майго ўзросту.
- Младенцев с матерями положили в отдельную больничную палату. – *Немаўлят з мацеркамі / маці / мацярамі паклалі ў асобную шпітальную палату.
6. Утварыце ўсе магчымыя формы вышэйшай ступені параўнання ад наступных прыметнікаў:
- Вялікі – *большы (памер), больш / менш вялікі (выбітны)
- Мяккі – *мякчэйшы, больш / менш мяккі
- Салодкі – *саладзейшы, больш / менш салодкі
- Драбнаваты – *не ўтварае (непаўната якасці)
7. Утварыце ўсе магчымыя формы найвышэйшай ступені параўнання ад наступных прыметнікаў:
- Радасны – *найбольш / найменш радасны, самы радасны
- Вялікі – *найбольшы, самы вялікі, большы з усіх; найвялікшы, найбольш / найменш вялікі, самы вялікі
- Халасты – *не утварае
- Новы – *найноўшы, найбольш / найменш новы, самы новы, навейшы з усіх