25.01.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моўны тэст
Моўны тэст
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
Заданне
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
Моўны тэст
1. Ад чаго ўтварыліся ў нашай мове наступныя словы:
- Адамашка – *шаўковая тканіна з Дамаска
- Ровар – *сродак перасоўвання ад назвы брытанскай фірмы Rover
- Дамейкіт – *мінерал ад імені беларускага першаадкрывальніка Ігната Дамейкі
2. Перакладзіце з рускай мовы словазлучэнні:
- Отрезанный ломоть – *адрэзаная луста
- Лакомый кусок – *ласы (смачны) кавалак
3. Спалучыце сінонімы да слова “кавалак” з назоўнікамі тканіна і хлеб:
- Тканіна– *акравак, абрэзак, адрэз, шматок, лапік, кавалак, кусок
- Хлеб– *луста, скіба/скібка, акраец, асушак, ламанец, крошка/крыха́, кавалак, кусок
4. Запішыце рускія словы з няпоўнагалоссем па-беларуску:
- Оглашение – *агалошанне, абвяшчэнне
- Жребий – *жэрабя
5. Малая ці вялікая літара?
- СКАРЫНАВЫ ВЫДАННІ – *Скарынавы выданні
- СІДАРАВА КАЗА – *сідарава каза, Сідарава каза
6. Устаўце ў суфіксе дзеяслова, калі трэба, галосную літару:
- Пакут…ваць – *пакутаваць (бо пакутую)
- Паглыб…ць – *паглыбіць (паглыбіла веды) і паглыбець (возера паглыбела)
- Саром…ў – *сароміў (бо сароміць)
7. Перакладзіце назвы на беларускую мову:
- «Рука, качающая колыбель» (фільм) – *“Рука, што гайдае калыску”
- «Творящий благо» (Оскар Уайльд) – *“Дабрадзей”, “Той, хто робіць дабро”
- «Женщина, не стоящая внимания» (Оскар Уайльд) – *“Жанчына, не вартая ўвагі”
8. Ад наступных дзеясловаў утварыць дзеепрыслоўі:
- Лічыць – *лічачы (лічаць)
- Зберагчы – *збярогшы
- Браць – *беручы́
9. Разам ці асобна?
- Хату відаць (збоку / з боку) дарогі. – *з боку
- (Дадому / Да дома) не запрашаю. – *дадому
- Рыба нырнула (ўглыб / ў глыб) і схавалася з вачэй. – *ўглыб
10. Запішыце па-беларуску:
- Угол зрения – *вугал зроку і пункт погляду (гледжання)
- Из-за угла – *з-за вугла і з-за рога
- Жить в глухом углу – *жыць у глухім кутку
11. Квіток ці білет?
- … да доктара – *квіток да доктара
- Лёгкі … – *лёгкі білет
- Зваротны … – *зваротны білет/квіток