Упрыгожанне і ўпрыгожванне
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
Даволі часта словы ўпрыгожанне і ўпрыгожванне носьбітамі мовы ўспрымаюцца як варыянты і ўзаемазамяняюцца ў тымі самым кантэксце: шыкоўнае ўпрыгожанне і шыкоўнае ўпрыгожванне. Ці слушная такая ўзаемазамена? Безумоўна, не. Гэта розныя словы, а не варыянты аднаго і таго ж слова, таму ўжываць іх у адным значэнні нельга. Гэта памылка.
Упрыгожанне або яшчэ з іншым націскам – упрыгажэ́нне — гэта прадмет для аздаблення чагосьці, так бы мовіць, для прыгажосці. Мы кажам каляднае ўпрыгожанне ў значэнні ‘калядная цацка, калядная дэкарацыя’. Гэтае слова мае як адзіночны, і множны лік: жаночае ўпрыгожанне і жаночыя ўпрыгожанні.
А вось упрыгожванне (з в) – гэта ўжо не прадмет, а працэс, дзеянне. Значыць, што мы робім нешта прыгожым, аздабляем нешта пры дапамозе ўпрыгожанняў. Тады кажам: упрыгожванне горада гірляндамі, упрыгожванне дома кветкамі. Звярніце ўвагу, што слова ўпрыгожванне ўжываецца толькі ў адзіночным ліку.
Такім чынам, падсумуем: павесіць упрыгожанне (упрыгажэнне) на ялінку
Але упрыгожванне ялінкі заняла ў нас цэлы дзень.