Слоўнік да заняткаў па тэме “Берасце”
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
БЕРАСЦЕ – БРЭСТ-ЛІТОЎСК – БРЭСТ НАД БУГАМ – БРЭСТ
1017 год – першая ўзгадка Берасця ў Наўгародскім летапісе
(афіцыйна 1019 год – па Аповесці мінулых часоў)
1390 год – горад атрымаў Магдэбургскае права (першым сярод сённяшніх гарадоў Беларусі, Вільня – усяго на тры гады раней, у 1387)
1409 год – сустрэча ў Берасцейскім замку Вітаўта і Ягайлы напярэдадні Грунвальдскай бітвы
1553 год – заснавана першая друкарня ў Беларусі
Гід па Берасці
Воля Малафеечава +375295220828 info@brestguide.by |
1563 год – надрукавана Берасцейская Біблія на грошы Мікалая Радзівіла Чорнага
1596 год – падпісана Брэсцкая царкоўная унія
1795 год – горад уваходзіць у склад Расейскай імперыі
1830 год – зацверджаны план будаўніцтва крэпасці Брэст-Літоўск = пачынаецца знос старога горада
1886 год – адкрыццё чыгуначнага вакзала (Маскоўскі і Варшаўскі бок)
1918 год – падпісанне Брэсцкага міру ў Белым палацы
1921 – 1939 – Брэст над Бугам у складзе Польшчы
1939 і 1941 – абарона Брэсцкай крэпасці польскімі і савецкімі жаўнерамі
1942 год – ліквідацыя брэсцкага гета (габрэі складалі 50% насельніцтва горада)
28 ліпеня 1944 – вызваленне Брэста
1997 год – Мікалай Кузьміч стварае копію крыжа Еўфрасінні Полацкай
2009 год – адкрыццё помніка 1000-годдзя Берасця і пачатак працы ліхтаршчыка