12.06.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моўны тэст
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
Моўны тэст
- Што такое крапанкі або капанкі, а што – наліванкі? – *Крапанкі / капанкі -– велікодныя яйкі, якія фарбаваліся пры дапамозе воску.
- Вызначыце этымалогію лічэбніка сорак. – *Этымолагі звязваюць гэта слова з цюркскім лічэбнікам kirk, які меў значэнне ‘40’, або з мерай, якая ўжывалася пры падліку танных гатункаў пушніны — вавёрчыных шкурак і акраўкаў, якія заставаліся пры апрацоўцы собаля.
- Напішыце арабскі эквівалент рымскіх лічбаў: MMXVIII і MCMXCVIII – *2018 і 1998
- Праскланяйце лічэбнік 654, дадаўшы да яго назоўнік “вучань”:– *Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры вучні
Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох вучняў
Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром вучнямі
В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры вучні
Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма вучнямі
М. аб шасцістах пяцідзесяці чатырох вучнях
- Запішыце словамі парадкавы лічэбнік 2 000 000 (наведнік: – *Двухмільённы наведнік
- Перакладзіце з рускай “девятый, семнадцать, шестьдесят”:– *Дзявяты, сямнаццаць, шэсцьдзясят
- Назавіце сінонімы да слова “сцябло”: – *Сцябло — сцябліна, каліва, цыбу́р, бадыль, бадыллё
- Як перакласці назву “цветная капуста”?– *Квяцістая капуста
- Вельмі распаўсюджаныя расліны з прамым сцяблом і зубчастым лісцем. Афарбоўка суквеццяў жоўтая, аранжавая, бура-чырвоная і карычнева-бурая. Кветкі маюць рэзкі пах. Назавіце. – *Аксаміткі
- Лісце ў гэтай кветкі плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла. Кветкі адзіночныя або ў суквеццях. Форма кветкі блізкая па будове да архідэі. Калякветнік трубчасты. Асновы пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі квітнее з канца траўня і да ліпеня. Што гэта за кветкі?– *Касачы
- Дапішыце каламбур Леаніда Ганчарова:
Жонка грала, а спявачкі дзве рыпелі,
Наліваў гарсон віно, а …
– *ДЗВЕРЫ ПЕЛІ. - Калінкавічы, а мясцовасць? – *Калінкавіччына
- Глуск, а мясцовасць? – *Глушчына
- Старыя Дарогі, а мясцовасць? – *Старадарожчына