21.03.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ТЭСТ
Тэст
![]() |
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT |
![]() |
СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD |
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
Заданне
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
ТЭСТ:
- Як па-беларуску “зверобой” – *святаяннік
- Працягніце прымаўку: “Ні Богу свечка…”– *Ні Богу свечка, ні чорту галавешка.
- Запішыце словамі “4, 5 кг” – *чатыры цэлыя і пяць дзясятых кілаграма
- Запішыце словамі “1,5 км” – *паўтара кіламетра
- Набрыдзь – што гэта ці хто гэта? Прапануйце сінонімы – *прышлы чалавек, навалач, прыхадзень
- Хто такі або што такое зломак? – *лайдак, няўмека, слабы і хворы чалавек, у першым значэнні – паламаная рэч
- Устаўце словы сам або самы ў патрэбнай форме: “Не хацелася гэта рабіць …” . – *Не хацелася гэта рабіць самому
- Устаўце словы сам або самы ў патрэбнай форме: “Да … вушэй чырванець” – *Да самых вушэй чырванець
- Пастаўце ў родным склоне слова народ – *народа (насельніцтва краіны, нацыя) і народу (натоўп)
- Пастаўце ў родным склоне слова гурт – *гурту (зборны – супольнасць людзей) і гурта (музычная група)
- Устаўце, калі трэба, літару с у слове рас…аднік – *расаднік – ‘месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны (расаду)’; рассаднік – ‘крыніца з’яўлення, размнажэння, распаўсюджання чаго-н.’
- Устаўце, калі патрэбна, літару ў слове піц…а – *піца
- Запішыце па-беларуску “баластный” – *баласны
- Запішыце па-беларуску “корыстный” – *карыслівы
- Keanu Reeves па-беларуску – *Кіяну Рыўз
- Rihanna па-беларуску – *Рыяна
- Scarlett johansson па-беларуску – *Скарлет Ёхансан
- Rembrandt Harmensz van Rijn па-беларуску – *Рэмбрант Харме(э)нс ван Рэйн
- Запішыце па-беларуску “невинность” – *цнота, цнатлівасць, нявіннасць
- Запішыце па-беларуску “ухаживание; ухажер” – *заляцанне, залёты, залётнік
- Працягніце прымаўку: “Кахаў Ганулю, ды ўзяў …” – *Кахаў Ганулю, ды ўзяў дулю.
- Працягніце прымаўку “Кахаў Ядвігу, ды далі …” – *Кахаў Ядвігу, ды далі фігу/хвігу.
- На вяселлі гуляюць ці іграюць? – *Гуляюць госці, а іграюць музыкі на інструментах
- Шалік апранаюць ці надзяваюць? – *Шалік надзяваюць