Слоўнік да заняткаў па тэме “Скарына”
![]() |
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT |
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
Францішак Скарына
Францішак Скарына (~1490, Полацк — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы кніг Бібліі.
Скарына нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, імаверна атрымаўшы там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступае ў Кракаўскую акадэмію, дзе атрымлівае ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце Скарына атрымае ступень доктара медыцыны. Пераехаўшы ў Прагу менавіта тут, 6 жніўня 1517 года Скарына выдае першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».
Францыск Скарына лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі. У яго гонар названы вышэйшыя ўзнагароды краіны: медаль і ордэн. Яго імя носяць Гомельскі ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка, недзяржаўнае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і іншыя арганізацыі і аб’екты. У гонар Францыска Скарыны ў розных краінах усталяваны помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы.
Пасля знаёмства з лацінскімі, чэшскімі, старажытнаяўрэйскімі і царкоўнаславянскімі тэкстамі Бібліі, у 1517—1519 гг. Францыск Скарына пракаменціраваў і надрукаваў кірыліцай у Празе 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Беларускія лінгвісты прыйшлі да высновы, што мова перакладаў Бібліі Францыска Скарыны — гэта беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, дзе маецца пэўны ўплыў гутарковай беларускай, чэскай і польскай моў.
Заснаванне беларускага кнігадрукавання стала вяршыняй духоўнай дзейнасці Францыска Скарыны, найбольш выразным і яскравым пралогам беларускага Адраджэння 1-й пал. XVI ст. У друкаванай кнізе Скарына бачыў невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхавання высокіх хрысціянскіх, маральных і грамадзянскіх якасцей, усё большага далучэння і актыўнага ўзаемадзеяння з еўрапейскім культурна-гістарычным соцыумам. Верагодна, доўгія падарожжы па краінах з развітым кнігадрукаваннем (Польшча, асабліва Італія, Чэхія і інш.), знаёмства з друкаванай кнігай, якая з канца XV ст. усё ў большых маштабах пранікала на землі ВКЛ, спрыялі яго планам, а падтрымка беларускіх мяшчан Вільні і Полацка забяспечыла іх ажыццяўленне.
Выданні
г. Прага (Чэхія):1517, 6 жніўн. — «Псалтыр»
1517, 10 верасн. — «Кніга Іова»
1517, 6 кастр. — «Прытчы Саламона»
1517, 5 снежн. — «Кніга Ісуса Сірахава»
1518, 2 студз. — «Еклесіят» («Саборнік»)
1518, 9 студз. — «Песня Песням»
1518, 19 студз. — Кніга «Прамудрасць божая»
1518, 10 жніўн. — «Кніга Царстваў»
1518, 20 снежн. — «Кніга Ісуса навіна»
1519, 9 лютага — Кніга «Юдзіф»
1519, 15 снежн. — «Кніга Суддзяў», Кніга «Быццё»
1519: «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Кніга прарока Даніла»
г. Вільня (ВКЛ)
1522: «Малая падарожная кніжка»
1525: «Апостал»