20.04.2017
СЛОЎНІК Магілёў
Магілёў
Цікавінкі з гісторыі горада
- Назва горада: легенда пра разбойніка Машэку.
- 1577 – наданне магдэбургскага права Стэфанам Баторыем;
- Напрыканцы XVI ст. – у Магілёве налічваецца больш за 80 спецыяльнасцяў;
- XVII-XVIII – існуе магілёўская школа дойлідства, школа гравюры і жывапісу;
- 1661 – магілёўцы знішчаюць маскоўскі гарнізон і атрымліваюць герб з “Пагоняй”;
- Будаўніцтва мураванай Ратушы – 48 метраў – самай высокай у Беларусі;
- XVII ст. – жыццё і дзейнасць Спірыдона Собаля, асветніка, ураджэнца Магілёва;
- XVII ст. – у Магілёве працуе 2 друкарні;
- 1708 – знішчэнне горада па загадзе маскоўскага цара Пятра I;
- 1755 – у Магілёў прыязджае святар і асветнік Георгій Каніскі;
- 1780 – сустрэча ў Магілёве імператара Аўстра-Венгрыі Іосіфа II і імператрыцы Кацярыны II;
- Канец XVIII ст. – утварэнне Магілёўскай каталіцкай метраполіі, якая існавала да 1918 г. Першы мітрапаліт – Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч;
- Выпускнікі магілёўскай праваслаўнай духоўнай семінарыі: Іван Грыгаровіч, Іван Насовіч, Канстанцін Палікарповіч, Яўстафій Багданоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Міхась Зарэцкі, Андрэй Мрый;
- Выпускнікі магілёўскай мужской гімназіі: Адам Кіркор, Хаім Ратнер, Ота Шмідт, Міхаіл Чарняеў, Мікалай Судзілоўскі;
- 1913 г. – Янка Купала напісаў паэму “Магіла льва”;
- 1915-17 гг. – у часы Першай сусветнай вайны ў Магілёве знаходзіцца Стаўка імператара Мікалая II;
- 1918 – у Магілёве афіцыйна прызнана ўлада БНР;
- 1924 – Магілёў вяртаецца ў склад БССР;
- 1930 – у Магілёў рыхтуецца перавод сталіцы БССР з Мінска;
- Ліпень 1941 – абарона Магілёва ад гітлераўцаў.