Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.05.2020
Загадкі пра надвор’е — альбом з ілюстрацыямі ад Алены Церашковай

Загадкі пра надвор’е. Спампаваць альбом з ілюстрацыямі тут: надвор’е

 

Калі сонечна ды ясна,

Снег не ліпне да абцаса,

Калі шчыпе вушы й нос,

Значыць, на двары…

Ані хмурынкі, ані дажджынкі,

Смягнуць жывёлы, сохнуць расліны.

Сонейка ў небе ходзіць высока.

Дружна ўздыхаем: хай скончыцца…

 

Сонца схавалася, шэрае неба.

Вецер. Але парасона не трэба.

Футра падасцца цёплым занадта,

А для вятроўкі…

 

Плюхае, пырскае, нудна шуміць,

Ціха ідзе, барабаніць, імжыць.

З дахаў цурчыць, з парасонаў ліецца.

Як гэта з’ява прыроды завецца?

 

Дождж струменіць як з вядра,

Лужыны сярод двара.

Ані ўправа, ані ўлева

Нос не вытыркнуць: …

 

Слепіць вокны снегапад,

Замятае двор ды сад.

Белыя шалеюць мухі.

Ну й надвор’е — …

 

Неба распаласавала,

На паўсвета грукатала,

Знікла, нібы й не бывала!

 

Ад вільгаці з’яўляецца,

Ад сонейка хаваецца,

У ім усё губляецца.

 

Дрэвы прыгне і прычэша траву,

Ураз ускудлаціць маю галаву,

Хмары й аблокі ганяе па свеце,

У коміне свішча гарэзлівы …

 

Алена Церашкова. 27.05.2020

Мароз. Спёка. Халаднавата. Дождж. Залева. Завіруха. Маланка. Туман. Вецер.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат