Нашы імёны
Для беларускай мовы ўласцівы народны іменнік, які характарызуецца адсутнасцю адной строга замацаванай (кананічнай) формы, як у афіцыйнай праваслаўнай традыцыі (напр., Юрась, Юрок, Юрка, а не толькі Юрый), а таксама адсутнасцю паралельнага ўжывання імёнаў па бацьку разам з імёнамі (казалі, напр., Хведароўна, калі ейным таткам быў Хведар). Аднак у выніку русіфікацыі, якая адбывалася ў савецкі час, у беларускай мове народныя імёны былі выціснутыя з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі імёнаў. Нельга было ў дакументах запісаць дзіця Юркам або Юрком, пры гэтым у савецкія часы (асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі) лёгка можна было запісацца Трактарам, Акцябрынай, Электрыфікацыяй і Канстытуцыяй.
Маленькі слоўнічак беларускіх народных імёнаў
А
Адам – Адась, Адзік, Адаш
Адэлаіда – Адэля, Адзька, Адэлька, Адэльця
Акім – Якім, Юхім
Ала – Аля, Алюня, Алюся
Алена – Аленка, Альця, Гальця, Гэля, Галена
Аліна – Аля, Алінка
Альжбета – Альжбэтка, Альця, Альжуся
Аляксандр – Алесь, Вольша, Алехна, Алік, Алелька
Аляксандра – Алеся, Алеська
Аляксей – Алёшка, Алесь, Алекса
Анастасія – Наста, Наська, Настка, Настуся, Настасся, Настачка
Анатолій – Анатоль, Толік
Ангеліна – Ангеля, Анэля, Гэля
Андрэй – Андрусь, Андрык, Андрук, Андрыяш
Анжаліка – Анжэла, Ліка
Анісім – Анісік, Аніська, Аніс
Антаніна – Антося, Тася, Анця, Антолька
Антон – Антось, Анцік
Апанас – Панас, Панаска, Апанась, Панась, Афанас
Аркадзь – Аркадзька, Аркась, Кадзік
Арсень – Сеня, Сенька, Арсік, Арсайла
Артур – Артусь, Арцік
Астап – Астапук, Астапка, Астах, Асташ
Аўдоцця – Аўдоля, Аўдзюня, Дзюня, Аўдзютка, Дзютка, Аўдося, Дося
Б
Багдан – Богусь, Богуш, Багдаш, Богдзя, Даня
Багуслаў – Багусь, Богцік, Богуш, Богша
Барыс – Борцік, Барук, Борка
Браніслава – Броня, Бронька, Слава, Слаўка
Браніслаў – Бронісь, Бронік, Слава, Слаўка
В
Вадзім – Вадзік
Валерый – Валер, Валера, Валерка
Валянцін – Волесь, Валік
Ванда — Вандзя
Варвара – Варця, Варка, Варуся, Барбара, Барця, Баруся
Васіль – Васілька, Вася, Васька, Базыль, Базылька
Вера – Верця, Верка, Вяруня, Вяруся
Вікенцій – Вінцук, Вінцусь, Вінцэнт, Вінцэсь
Віктар – Вікцік, Віктук, Віктусь
Вікторыя – Вікця, Віктуся, Вікта
Віталь – Віталька, Віталік
Вітаўт – Вітусь
Віялета – Віта, Вітуся, Вітуля
Вольга – Вольця, Волька, Вальжына
Вячаслаў – Вячка, Вячык, Слава, Слаўка
Г
Галіна – Галя, Галька, Галінка, Галюся, Галюня
Ганна – Ганка, Анця, Ганця, Гануся, Гануля
Гаўрыла – Гаўрусь, Габрусь, Гаўрык, Гаўрук, Габрук
Георгій – Ярык,Юрык, Юрка, Юрась, Жора
Герасім – Гарась, Гарасім
Генадзь – Генік, Генусь, Генка, Геня
Глеб – Глебка, Глебік, Глябок
Д
Давід –Давыд, Давыдзька, Додзік
Дамінік – Домка
Дамініка – Дамінічка, Даміся, Домна, Ніка
Даніла – Данілка, Данька, Данусь, Даня, Данік
Дар’я –Дарка, Адарка, Дарота, Адар’я
Дзімітрый – Зміцер, Змітрок, Змітра, Змітрый, Міцік
Е
Ева – Еўця, Еўка, Яўціся
Еўдакім – Аўдось, Аўдот, Аўдзік, Аўдук, Аўдакім
Еўдакія – Аўдзіся, Аўдотка, Аўдося, Аўдольця, Аўдоцця
Емяльян – Амяльян, Амелька
Елізавета – Ліза, Лізка, Лізавета
Ж
Жана – Жанета, Анета, Анця, Ануся, Яна, Яніна
З
Зінаіда – Зіна, Зінка
Зося – Зоська
І
Іван – Ясь, Івась, Івашка, Ясюк, Яська, Янук, Янка, Януш
Ігар – Ігарок, Ігарка
Ігнат – Ігнась, Ігнатка, Гнат
Іосіф – Язэп, Юзік, Еська, Ёська, Ёсіп, Ёсель, Ёзік
Ірэна — Рэня
Ірына – Арына, Арыша, Арышка
Ілья – Ілля, Іллюк, Ільяш, Гальяш
К
Казімір –Казік, Казюк
Карл – Карусь, Карук
Караліна– Каруся, Карута
Кірыл – Кірыла, Кірык, Кірук
Кандрат — Кандрась, Кандраш, Кондрусь
Канстанцін – Кастусь, Косцік, Косць
Крысціна –Крысця, Крыстуся, Крыста, Хрысця, Хрысціна
Ксенія – Ксеня, Аксюта, Аксёна, Аксіння
Кацярына – Кася, Каця
Л
Ларыса – Ларуся, Ларуська, Ларка
Лаўрэнцій – Лаўрук, Лаўрык, Лаўрусь, Лаўрэн
Леанід– Лянько, Лёнік
Лідзія – Ліда, Лідка, Лідуся
Лявонцій – Лявон, Лёва, Лёўка
М
Магдалена – Магда, Магдзя, Магдзіся
Максім – Максімка, Максюта
Маргарыта – Маргуся, Магрэта, Рыта
Марыя – Марыля, Маруся, Марыся, Мар’яна, Мара, Марця, Марына, Мар’я
Мацвей – Мацей, Мацейка
Мірон – Мірка, Мірцік
Міхаіл – Міхась, Міхал, Міхалка, Міхайла
Мікіта – Міцька
Мікалай – Мікола, Міколка, Коля
Н
Наталля – Наталка, Наталька, Натася, Наталя
Ніна – Нінка, Нінуся
П
Павел – Павал, Паўлюк, Паўка, Пашка
Пётр – Пятрусь, Петрык, Пятрук, Пятро, Пятраш
Паліна – Палінка, Полька, Польця, Палюся
Пракоп – Пракопка, Прокша
Р
Радзівон – Радзісь, Радзік, Радзька, Радзюк
Раіса – Рая, Раечка, Раіска
Раман – Рамаш, Ромцік, Рамук
Рыгор – Рыгорка, Грынь, Грыц, Грыгоры
Рэгіна – Рэня, Рэнька, Раіна
С
Святлана – Святланка, Ланка, Света, Светка
Сафія — Софа, Софка, Соня, Сонька
Станіслаў – Стась, Стасік, Стасюк, Слава, Слаўка
Стафа́н – Стафа́нік, Стэ́фан
Сцяпан – Сцёпка, Сцяпук
Сямён – Сымон, Сёмка
Сяргей – Сяржук, Сяргейка
Т
Таісія – Таіса, Тася
Тамара – Тамарка, Тамуся, Тома, Томка
Таццяна – Таня, Танюся, Тацяна, Тацянка
У
Уладзімір – Валодзік, Валодзька, Ладзік, Уладзік, Уладзь, Ладысь, Уладысь, Уладамір, Ладамір
Уладзіслаў – Уладысь, Ладысь, Уладыслаў, Уладзь
Улляна – Уляна, Улянка, Уля
Ц
Цімафей – Цімох, Цімоха, Цімка, Ціма
Ціхан – Цішка, Ціхон
Ф
Фёдар – Тодар, Тодзік, Хведар, Хадась, Хвядос, Ходар, Федзя
Фёкла — Тэкля
Філіп – Піліп, Піліпка, Піліпок
Францыск – Францішак, Франак, Пранціш
Э
Эдуард – Эдзя, Эдзька, Эдвард
Ю
Юлія – Юля, Юлька, Юльця, Юляся
Юрый – Юрась, Юрок, Юрка
Я
Ягор – Ягорка
Ядвіга – Ядзвіся, Ядзя
Якаў – Яша, Яшка
Якуб — Якубка
Ян – Янка, Янук, Янік, Янусь
Яўген – Жэнька, Жэня, Генка, Генісь, Генюш
Яўгенія – Жэнька, Жэня, Генця, Ягуся, Югася, Аўгуся, Аўгіння
Яфім– Яўхім, Аўхім, Яхімка
Паводле «Слоўніка асабовых уласных імён» Анны Усціновіч,«Крыўска-Беларускага Іменніка» Вацлава Ластоўскага, “Беларускага праваслаўнага календара”, а таксама ўласных матэрыялаў выкладчыкаў.