Інфармацыя пра наяўнасць у Менску беларускамоўных школаў і садкоў у розных крыніцах адрозніваецца. Таму мы вырашылі спраўдзіць і атрымаць дакладныя звесткі ад адміністрацый сталічных раёнаў. Шчыра, былі шакаваныя: у двух раёнах адсутнічаюць не тое, што беларускамоўныя школы, але нават беларускамоўныя класы! Роўнасць моваў, кажаце? Не, не чулі. Глядзіце і рабіце высновы самі.
Першамайскі раён
Садкі: канкрэтна нумароў садкоў нам не напісалі, але паведамілі, што ў “кожнай установе дашкольнай адукацыі арганізавана беларускамоўная група, але ўзрост выхаванцаў розны”. У любым выпадку, абяцаюць чыноўнікі, па жаданні бацькоў педагогі могуць размаўляць па-беларуску з дзіцёнкам і ў рускамоўнай групцы. Верыце?
Школы: “Гімназія №9 г. Менска (вул. Сядых, 10) і “Сярэдняя школа №190 г. Менска” (вул. Нікіфарава, 19).
Фрунзенскі раён
Садкі: ДДУ №534, новыя беларускамоўныя групы ў садках № 100 (вул. Каменнагорская, 68), №205 (пр-т Пушкіна, 6), №332 (вул. Фёдарава, 15), №384 (вул. Сердзіча, 68), №399 (вул. Цімашэнкі, 18).
Школы: “Гімназія №4 г. Менска” (вул. Кунцаўшчына, 18). Створаны новыя беларускамоўныя першыя класы ў школах №56, №96, №128, №151, №179, №199.
Савецкі раён
Садкі: беларускамоўныя групы ў садку №314 (вул. Багдановіча, 68А).
Школы: “Гімназія №23 г. Менска” (пр-т Незалежнасці, 45)
Ленінскі раён
Садкі: у афіцыйным адказе нумары садкоў не пазначаныя, проста ўказана, што ў раёне існуе 20 беларускамоўных груп рознага ўзроста.
Школы: “Гімназія №28 г. Менска” (пр-т Ракасоўскага, 93).
Заводскі раён
Садкі: беларускамоўныя групы ў садках №72, №79, №175, №177, №202, №277, №322, №328, №367 (санаторны: для дзяцей з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі), №427, №458, №493.
Школы: “Гімназія №14 г. Менска” (вул. Васняцова, 10) і пачатковая школа №112 (адкрыты беларускамоўныя 1, 2 класы;. вул. Убарэвіча, 142).
Маскоўскі раён
Садкі: беларускамоўныя групы ў садках №77 (дзеці 3-4 і 5-7 гадоў), №198 (дзеці 5-7 гадоў); №209 (дзеці 4-5 гадоў); №336 (дзеці 4-5 гадоў); №397 (3-4 гадоў); №412 (5-7 гадоў); №473 (5-7 гадоў).
Школы: “Сярэдняя школа №60 г. Менска”.
У аўтсайдэрах:
Цэнтральны раён
Садкі: беларускамоўныя групы ў садках №187, №503.
Школы: НЯМА
Кастрычніцкі раён
Садкі: беларускамоўныя групы ў садках №311, №352, №354, №390, №452, №456, №465.
Школы: НЯМА
За месяц інфармацыі ад адміністрацыі Партызанскага раёна мы так і не дачакаліся, але ж атрымалі звесткі і пра Мінскі раён:
Садкі: ДУА “Навасельскі яслі-сад”, ДУА “Яслі-сад в.Аксакаўшчына”, ДУА “Крупіцкія яслі-сад”.
Школы: ДУА “Буцэвіцкі КПК д/сад-СШ”, ДУА “Крупіцкая СШ”, ДУА “КПК д/сад-СШ аг.Лашаны”, ДУА “Міханавіцкія СШ”, ДУА” КПК д/сад-СШ в.Новае Поле “, ДУА “Навасельская СШ “, ДУА” Папярнянская СШ “, ДУА «Пятрышкаўская СШ”, ДУА “Рагоўскі КПК д/сад-СШ”, ДУА “КПК д/сад-СШ в.Старое Сяло”, ДУА “УПК д/сад-СШ аг.Чачкава”, ДУА” КПК д/сад-СШ п.Шаршуны”, ДУА” Вішнеўская пачатковая школа”.