08.01.2014
ТВОРЧАЕ ЗАДАННЕ (матэрыял для выкладчыкаў)
Творчае заданне: Знаёмства
Кожны са слухачоў курсаў называе сваё імя, і ўсё разам падбіраем народны адпаведнік (адпаведнікі) афіцыйнаму, “пашпартнаму” імені, уласцівы беларускай мове.
Напрыклад: афіцыйнае імя Дар’я – прапануем некалькі варыянтаў: Дарка, Адарка, Дарота, Адар’я
Афіцыйнае імя: Яўгенія — Югася, Геньця, Аўгуся, Аўгіння
Афіцыйнае імя: Андрэй – Андрусь, Андрык, Андрук, Андрыяш, Андрых
Афіцыйнае імя: Міхаіл — Міхась, Міхал, Міхалка, Міхайла
З гэтага моманту падчас заняткаў, звяртаючыся да слухачоў курсаў, выкарыстоўваем народныя формы іх імёнаў.