18.08.2014
Выпуск 6. Крама
Выходзіць на тэлеканале “Белсат” кожную суботу!
Госць гэтай праграмы – менеджар, уладальнік інтэрнэт-крамы imbryk.by Алесь Мазанік. Разам з Алесем пералічваем розныя віды крамаў, прыгадваем асноўную крамную лексіку. А таксама дазнаемся, як правільна называць прыбор для ўзважвання тавараў? Ці спрыяе беларуская мова бізнесу? Чым адрозніваюцца прыметнікі «буслава» ад «бусліная»? Гэтыя і іншыя цікавінкі дазнаемся разам з госцем і вядоўцамі перадачы – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!
А пакуль – невялікі слоўнік па тэме “Крама”
- Бізнес, бізнесовец
Продаж (муж. род), продажы(мн. лік)
Спажывец – рус. потребитель
Разынка – рус. изюминка
Прасоўванне – рус. продвижение
Кіраўніцтва крамы
Харчовая крама (прадуктовая крама, гастраном): прадукты, ежа
Гаспадарчая крама: рыдлёўкі, цвікі, малаткі, граблі
Будаўнічая крама: цэмент, дошкі, цэгла
Мэблевая крама: канапа, фатэль, стол, ложак, зэдлік
Спартовая крама: спартовая форма, красоўкі, спартовы інвентар
Кветкавая крама: ружы, рамонкі, хрызантэмы
Кнігарня (кніжная крама): кнігі, часопісы, мапы, канцтавары
Крама адзення: гарнітур, кашуля, штаны (нагавіцы)
Крама абутку: чаравікі, кеды, боты, пантофлі
Інтэрнэт-крама
Самаабслугоўванне, кошык (рус. корзина), вазок (рус. тележка)
Аддзелы з садавіной, гароднінай, кавай-гарбатай, бытавой хіміяй; мясны, малочны, хлебны аддзелы
Прадавец, прадавачка
Цэтлік (дае інфармацыю пра цану тавару, краіну-вытворца, склад і г.д.), цэннік
Распродаж (муж. род), акцыя
Зніжка – рус. скидка
Разлічвацца наяўнымі грашыма (гатоўкаю)
Разлічвацца карткаю (безнаяўны разлік)
Рэшта – рус. сдача; атрымаць рэшту
Не хапае (не стае) грошай
Дорага – танна (рус. дешево)
Цана – кошт (рус. стоимость)
Кашалёк (партманет, гаманец)
Ашчаджаць (эканоміць) грошы
Абгортка (упакоўка)
Стэлажы, прылаўкі, вітрыны, лядоўні
Вага́ (вагі, шалі) – рус. весы. Узважваць тавар
Бяспека ў крамах: ахоўнік, відэаназіранне
Раздробны гандаль – рус. розничная торговля
Гуртавы (аптовы) гандаль
Торба (пакет, кайстра)
Каса, касір, касірка
Чарга ў касу, стаяць у чарзе