Што? Дзе? Калі?
![]() |
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT |
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
Апеляцыя
Асабісты досвед аўтара (АДА) – калі аўтар пытання грунтуецца не на агульнадасяжных крыніцах, а на сваіх суб’ектыўных назіраннях. Знаўцы такое не вельмі паважаюць. (Гл. “Пажартуй, як аўтар”)
Аўтар пытання
Бліц – тры пытанні па 20 секунд на абмеркаванне кожнага.
“Брэйн-рынг”
Версія
Вядоўца
Генератар ідэяў – роля ў камандзе па “Што? Дзе? Калі?”. Яго задача – выбудаваць канцэпцыю абмеркавання на падставе інфармацыі, што ўтрымліваецца ў пытанні.
Гульня
Дакладны (слушны) адказ
Дзесяць секунд – апошняя частка хвіліны абмеркавання. За гэты час капітан каманды мусіць вызначыцца з адказам. У тэлевізійным ШДК адзначаецца гукавым сігналам, у спартовым вядоўца кажа: “Дзесяць секунд!”.
“Дзіцячы брэйн” – вельмі лёгкае пытанне.
Дуаль – калі на пытанне ёсць два роўнаўзначныя адказы.
“Задушыць” (версію, адказ, каго-небудзь) – калі падчас хвіліны абмеркавання гучаў дакладны адказ, але капітан выбраў іншую версію.
Знаўца (гулец)
Камандны дурань – роля ў камандзе па “Што? Дзе? Калі?”. Чалавек, які незвычайнай думкай, жартам ці проста дзіўным учынкам можа вывесці каманду з тупняку.
Каментар – тлумачэнне да правільнага адказу. Пасля яго палова знаўцаў пляскае сябе па лобе: “Ааааааа!” – а палова па-ранейшаму не разумее, пра што ўвогуле вялося.
Капітан каманды
Круціць (курыць) пытанне – абмяркоўваць, прыдумляць розныя версіі.
Крыніца інфармацыі
“Крышталёвая сава”
Ластаўка – дзяўчына, якая «лётае» паміж шэрагамі ды збірае ў знаўцаў бланкі з адказамі.
Мазгавы штурм
“Пажартуй, як аўтар” – калі ад знаўцаў патрабуецца здагадацца, што менавіта аўтару пытання падалося цікавым. Часам гэта зусім не цікава.
Пакет пытанняў
Труна – вельмі складанае пытанне, на якое ніхто ў залі не адказаў.
Тэлеглядач
Тэлехатка – месца, дзе адбываюцца здымкі маскоўскай праграмы “Што? Дзе? Калі?”.
“Свая гульня”
Свечка – пытанне, якое ўжо недзе задавалі.
Сінхрон – турнір па спартовым “Што? Дзе? Калі?”, які адначасова гуляецца ў некалькіх месцах (гарадах, краінах) па адных і тых жа пытаннях.
Ставіць палец
“Узяць” пытанне – даць дакладны адказ
Форма пытання – тое, пра што менавіта пыталіся ў знаўцаў. Калі адказаць трэба назву рамана, а каманда ў бланку запісала яго аўтара, адказ не будзе залічаны. За “форму” звычайна адказвае пэўны гулец. Пра яго кажуць: “Трымае форму”.
Хвіліна абмеркавання
Час – слова, якое азначае, што пытанне скончанае і пачынаецца хвіліна абмеркавання.
Шэсцьдзясят першая секунда – калі каманда прыдумала дакладны адказ адразу пасля таго, як здала паперку з іншым адказам.
Эрудыт