16.09.2015
СЛОЎНІК Ровары (+ВІДЭА)
Ровары
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
Ровары
Ровар, веласіпед
Раварыст, раварыстка
Ездзіць/гойсаць на ровары
Пакатушка, пакатайка
Тармазіць
Блакіроўка кола
Занос
Абслугоўванне
Вольны (свабодны) ход
Мацаваць – рус. крепить
Роварная дарожка
Ходнік (тратуар)
Нізкі бардзюр
Праезная частка
Правілы дарожнага руху
Скрыжаванне
Пешаходы (мінакі)
Прапароць кола
Накатаць (напампаваць) кола
Зваліцца (грымнуцца, бразнуцца) з ровара
Тыпы ровараў
- дарожны (кросавы),
- турыстычны,
- гарадскі,
- горны,
- складаны,
- хуткасны (гоначны),
- электрычны,
- грузавы,
- двайны (тандэм) і г.д.
Роварны прычэп
Часткі ровара
- кола,
- вобад (абруч),
- спіцы (спічакі),
- утулка (ступіца, калодзіца),
- шына (апона, пакрышка),
- камера (трубка),
- ніпель (накрутка),
- вентыль,
- заціск (эксцэнтрык),
- вілка, рама,
- стырно (руль),
- стырно-матыль (руль-матыль),
- стырно-баран,
- рогі,
- вынас стырна,
- сядло (сядзёлак),
- падсядловы палец,
- падножка (падпорка),
- ланцуг,
- педаль (понаж),
- шасцёрні (зорачкі),
- касета,
- пярэдні/задні пераключальнік перадач,
- тормаз (гальмач),
- трос (цяг),
- болт (ніт),
- гайка (шрубка),
- падшыпнік.
Інструменты
- шрубавы (гайкавы) ключ,
- помпа (насос),
- адкрутка
Аксесуары
- ліхтарык,
- званок (званочак),
- люстэрка задняга агляду,
- кошык,
- катафот (бліскач, адбліскач, светлавы адбівальнік),
- шчыток (балотнік),
- пляшка (бутэлька, бідонік),
- пляшкатрымальнік,
- роварная аптэчка (велааптэчка),
- велакампутар (роварны кампутар),
- дзіцячае сядло (крэсла),
- роварны рукзак (саква),
- торба на стырно,
- падсядловая торбачка (сумка),
- роварны замок (ланцужковы замок),
- замок- падкова,
- роварны чахол,
- багажнік,
- шлем (шалом).