У кавярні
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
Кавярня, рэстаран/рэстарацыя, піцэрыя, бар, сталовая (сталоўка), буфет, чабурэчная, блінная, бульбяная, страўня, карчма
Снеданне/сняданак – снедаць
Абед – абедаць
По́лудзень, падвячорак – палуднаваць
Вячэра – вячэраць
Цягам дня – падсілкавацца, перакусіць, перахапіць
Дазвольце запрасіць вас на вячэру. Ці можам мы разам паабедаць / пайсці на абед? Сустрэнемся а трэцяй гадзіне на рагу праспекта і Гарадскога вала.
Ба́рмен (барме́н), афіцыянт, бары́ста.
Зерне кавы, кававае зерне
Эспрэса, амерыкана, капучына, ла́тэ.
Чорная кава з цукрам / без цукру, кава з малаком, кава з вяршкамі, натуральная кава, распушчальная кава, какава (жаночы род), гарачы шакалад
Зерне кавы / кававае зерне
Гарбата – чорная, зялёная, фруктовая.
Гарбата ліставая / у пакеціках
Гарбата – з зёлак, чай – з аднайменнай расліны, але ў гутарковай мове “гарбата” часта ўжываецца ў абодвух выпадках.
Зялёная гарбата з мятай, язмі́нам (рус. жасмин), ядлоўцам/пад’ельнікам (рус. можжевельник), лімонам.
Мінеральная вада без газы (негазаваная), з газаю / газаваная, сок, бярозавік (бярозавы сок), квас, гарэлка, піва, віно.
З лёдам/без лёду
Печыва, пернікі, пірожнае, марожанае (марозіва) з сіропам, торт, пірог, цукеркі, варэнне (сочыва).
Страва – гатаваная ежа, паўмісак – рус. блюдо
Першая страва – на першае
Другая страва – на другое
Трэцяя страва – на трэцяе
Мяса: свініна, я́лавічына (рус. говядина), цяляціна, бараніна, курыца / птушка, качка
Рыба: селядзец, фаршыраваны шчупак, смажаны карп
Гарнір: бульба печаная / вараная / смажаная, ва́раны рыс, тушаная гародніна
Салата/ салат – расліна і гатовая страва
Закускі: вяндлі́на (рус. ветчина), каўбаса/кілбаса, яйкі
Ці можна ў вас сёння павячэраць?
Я хацеў бы зарэзерваваць столік.
Ці ёсць у вас вольны / свабодны столік?
Даруйце, вольных месцаў няма.
Вы можаце крыху пачакаць, зараз павінен вызваліцца столік.
Ці можна замовіць столік на дваіх на сем гадзін вечара?
Гэты столік вольны?
Тут не заня́та?
У вас у кавярні не паляць? – Паліць можна толькі ў суседняй зале.
Падыдзіце, калі ласка, да нашага століка/да нас.
Ці можна атрымаць меню?
Мы гатовыя зрабіць замову/заказ.
Прабачце, мы яшчэ не вырашылі, што замовіць/заказаць.
Прыборы: відэлец, нож, лыжка, лыжачка, талерка, сподачак.
Прынясіце, калі ласка, соль / воцат / перац / алей / цукар.
Дайце, калі ласка, яшчэ адну шклянку / чарку / келіх / кубак / куфаль (кухаль).
Ці можна папрасіць сурвэткі?
Памяняйце, калі ласка, абрус – ён не вельмі чысты.
Што вы можаце прапанаваць нам на першае?
Якія ў вас ёсць беларускія мясныя стравы?
Якую страву вы парэкамендуеце?
Што вы нам параіце ўзяць?
Праз які час будзе гатовая наша замова /заказ?
Скажыце, калі ласка, з чаго зроблена гэта салата?
Скажыце, калі ласка, якія ў вас ёсць напоі?
Дэсерт мы возьмем трохі пазней.
Прынясіце нам рахунак, калі ласка / калі ласка, разлічыце нас.
Рэшты не трэба, дзякуй