![]() |
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT |
![]() |
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD |
Бізнес, бізнес-план, бізнес-клас, шоу-бізнес
Бізнесмен/бізнесовец
Бізнесменка/бізнесоўка/бізнесвумен/бізнеслэдзі
Сакратар/сакратарка
Кіраўнік, дырэктар, камерцыйны дырэктар, намеснік дырэктара, начальнік аддзела
Старшыня (рус. председатель), старшыня рады дырэктараў, старшыня назіральнай рады
Кіраўнік спраў (рус. управляющий делами), гандлёвы прадстаўнік
Заснавальнік, сузаснавальнік, уладальнік
Філія/філіял, прадстаўніцтва
Падначалены, працаўнік, супрацоўнік
Менеджар
Галоўны бухгалтар, бухгалтарскі ўлік, бухгалтэрыя
Фірма, кампанія, група кампаній, прадпрыемства
Гандаль, гандлёвая дзейнасць, гандлёвая сетка
Таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА = рус. ООО), адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ = рус. ОАО), закрытае акцыянернае таварыства (ЗАТ = рус. ЗАО), замежнае прадпрыемства (ЗП = рус. ИП)
Прыватны прадпрымальнік (ПП = рус. ИП), прадпрымальніцкая дзейнасць
Справаводства, дакументацыя
Статут
Даходы, прыбыткі, страты.
Падаткі, падатковая інспекцыя.
Мытны, мыта (рус. пошлина, анг. customs duty), мытная дэкларацыя, размытніць
Спажывец, спажывецкія тавары/ паслугі
Канкурэнцыя, канкурэнтная перавага, канкурэнтная барацьба
Маркетынг, маркетолаг
Тэлефанаванні, тэлефонная размова, спраўджваць нумар, узяць слухаўку, тэлефонны даведнік, нататнік, запісная кніжка
Падыдзіце да тэлефона. Здыміце/вазьміце слухаўку.Пры тэлефоне Васіль, слухаю вас!
Злучыце мяне, калі ласка, са спадаром Мікалаем.
Не магу датэлефанавацца. Ніхто не адказвае/не бярэ слухаўкі. Таму варта даслаць паведамленне.
Ці магу я даведацца, з кім маю гонар размаўляць?
Электронны ліст, электронная пошта, электронная скрыня
Адпраўце, калі ласка, рахунак па факсе.
Візітоўка/візітная картка
Расцэнка, тарыф
Перамовы, перамоўнікі, перамоўны пакой. Абмеркаванне справы
Канферэнц-зала
Нарада (рус. совещание). На парадку дня некалькі пытанняў…
Наведаць мерапрыемства
Працоўная (дзелавая) сустрэча/ працоўнае (дзелавое) спатканне/спатканне па працоўных справах/сустрэча па працы. Прызначыць сустрэчу
Назавіцеся, калі ласка (рус. представьтесь, пожулуйста). Прабачце, з кім я размаўляю?
Дазвольце адрэкамендавацца…
Па-першае, па-другое, па-трэцяе…
Вашая просьба/прапанова будзе разгледжаная цягам трох дзён
Падсумаваць вынікі перамоваў
Ці ёсць у вас нейкія прапановы? Ці задавальняюць вас нашыя ўмовы? Ці прымальныя яны для вас?
Колькі часу мы маем на выкананне ўмоваў? Ці здолеем мы дасягнуць мэты ў прызначаны тэрмін?
Кошт гэтых тавараў/паслуг відавочна завышаны
Датычна вашай прапановы магу зазначыць, што…
Прытрымлівацца (трымацца) дамоўленасці
Пагадненне/угода. Бакі падпісалі ўгоду і засталіся задаволеныя
Прыйсці да згоды па гэтым пытанні
Сустрэцца а пятай гадзіне, а палове на шостую, без чвэрці шэсць
Падымацца на досвітку/золку/світанку, скончыць працу апоўначы
Сумоўе
Якую пасаду вы б хацелі займаць?
Якую маеце адукацыю? Досвед працы? Дасягенні?
Ці можна запытацца/ці можна даведацца ваш пункт гледжання па гэтым пытанні?
Калі ласка, выкажыце свае заўвагі
Якое вашае меркаванне? Я мяркую/думаю, што…
Як вы лічыце, ці дасць гэта чаканы вынік?
Ці добра я вас зразумеў?
Вы ўсё слушна/правільна кажаце, але ёсць і іншыя акалічнасці
Дзякую за ўвагу