Прыстаўкі на з-/с-
У прыстаўках з-, уз-, раз-, без-, праз-, цераз- перад звонкімі зычнымі і перад апострафам пішацца літара з:
!!! СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT !!!
зрабіць
бяздзетны
раз’езд
бяз’ядзерны
У гэтых самых прыстаўках перад глухімі зычнымі замест літары з пішацца літара с:
скінуць
роспіс
бессардэчны
расчасаць
Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, звычайна пішацца прыстаўка с-:
сыграць
сэканоміць
Але: зымправізаваць, зыначыць
У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з-/с- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння:
сыходзіць з працы
зыходзіць з гэтай гіпотэзы
Заданні
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Перакладзіце словы:
сбежать - збегчы < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.
тетрадь — сшытак
взбежать — узбегчы
смыть — змыць
беззвездный – бяззорны
разъярённый – раз’юшаны
сходиться – сыходзіцца
разыскивать – расшукваць
обезвредить – абясшкодзіць
прогоркнуть – з’ялчэць
чрезмерный – празмерны
безукоризненный – беззаганны
разоружение — раззбраенне
беспечно – бестурботна, бесклапотна
беспредельный – бязмежны
рассчитанный – разлічаны
разжать – расціснуць
развертеть — раскруціць
Утварыце магчымыя словы з прапанаванымі прыстаўкамі:
Без- (бяз-, бес-, бяс-): край, надзея, абарона, плён, месяц, памылка, поспех, крыўда, канец, снег, шум
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Бяскрайні, безнадзейны, безабаронны, бясплённы, безмесяцовы/ бязмесячны, беспамылковы, беспаспяховы, бяскрыўдны, бясконцы, бясснежны, бясшумны
З- (за-, с-, са-): пытацца, вадзіць, рэзаць, сушыць, браць, гнаць, бегчы, ставіць, жаць, касіць, дзівіцца, грузіць, кінуць, пісаць
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Спытацца/запытацца, зводзіць/заводзіць, зрэзаць/зарэзаць, ссушыць/засушыць, забраць/сабраць, загнаць/сагнаць, збегчы/забегчы, саставіць, зжаць, скасіць, здзівіцца, згрузіць/загрузіць, скінуць/закінуць, спісаць/запісаць
Прыстаўкі на б-, д-
У прыстаўках аб-, ад- (вод-, воб-) літары д і б захоўваюцца:
адбіць
абцяжарыць
Да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз-/рас-, с-/з-, уз-/ус- пры далучэнні да кораня, які пачынаецца збегам зычных, далучаецца дадатковае а:
абарваць
абамлець
сабраць
падаспець
Заданне
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Перакладзіце словы:
отпуск – адпачынак < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.
открыть (кнігу, дзверы) – адкрыць, адчыніць
надстроить — надбудаваць
отмель – водмель
отнести – аднесці
отблеск – водбліск
отремонтировать – адрамантаваць
оттиск – адбітак
оббить — абабіць
оклеить – абклеіць
отвести – адвесці
отогнуть – адагнуць
отодвинуть – адсунуць
отдышаться – аддыхацца
отбросить — адкінуць
подследственный – паддоследны
опереться – абаперціся
оттолкнуть – адштурхнуць