Прыстаўныя гукі
Прыстаўны В пішацца перад націскным О і каранёвым У, калі з яго пачынаецца склад: воблака, завочны, вуліца, навука.
Калі пачатковы О пераходзіць у А, прыстаўны В не пішацца: вобласць – абласны, восень – асенні.
Выключэнні: вока, вачэй, востры, вастрыць, навокал, ваколіца.
Прыстаўны В не пішацца перад пачатковым О ў словах іншамоўнага паходжання, імёнах, прозвішчах, геаграфічных назвах: опера, урна, Ульяна, Омск.
Прыстаўны Г пішацца ў словах: гісторыя, Ганна, гэй, гэты і пад.
Прыстаўны І пішацца ў словах перад збегам зычных, першы з якіх – Р, Л, М (прычым перад М заўсёды, а перад Л, Р толькі калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны): іржавы, ільгота, імхі, але першыя льдзіны.
Прыстаўны А пішацца ў словах аржаны, амшэць і вытворных ад іх.
Заданне
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Уставіць, дзе трэба, літары:
…угаль — вугаль
…остры — востры
…очы — вочы
…ушы — вушы
…опера — опера
…Ольга — Вольга
…угал – вугал
…Орша — Орша
…азёры — азёры
аб…астрэнне — абвастрэнне
…улей — вулей
…очны — вочны
…огненны — вогненны
…агонь — агонь
па…ук — павук
па…уцінне - павуцінне
…учаніца — вучаніца
на…ука - навука
…ордэн — ордэн
…эты — гэты
…опытны — вопытны
…агеньчык - агеньчык
…остры – востры
…ордэр — ордэр
пад…аконнік — падаконнік
…асенні - асенні
…осень — восень
…узенькі — вузенькі
…усы – вусы
…орган — орган
…этакі — гэтакі
…абласны - абласны
…астравы — астравы
…оргія — оргія
закончыць …рваць – закончыць ірваць
над …лбом – над ілбом
не вер гэтай …лжы — не вер гэтай ілжы
…льготны білет – ільготны білет
малое …львяня – малое львяня
пад …льдом - пад ільдом
спыніць …мгненне – спыніць імгненне
…ржаны хлеб – іржаны/ аржаны хлеб
…рваць паперу – ірваць паперу
пажаўцела …ржышча — пажаўцела ржышча
коні …мчаць – коні імчаць
цягнік …мчаў — цягнік імчаў
новыя …льготы – новыя льготы
згарэў …льнозавод – згарэў ільнозавод
Змяніць словы так, каб з’явіўся прыстаўны зычны:
Акно – вокны
Аблокі – воблака
Азёрны – возера
Асенні – восень
Агонь – вогнішча
Апранацца – вопратка
Абласны – вобласць
Астравы — востраў