Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.05.2020
ПАРАСЯТЫ. Гульня на ўважлiвасць

Правiлы:

слухаем тэкст і, пачуўшы слова на х – скачком прымаем паставу Х, т – Т.

Вось пад бярозкаю тры хаты.

У кожнай хаце парасяты.

Адзін худы ды паласаты,

Другі пярэсты, аж стракаты,

А трэці, тоўсты ды пузаты,

Старэйшы з іх. Без мамы з татам

Яны жылі. Хадзілі трэскі

Збіраць пад хвоямі на ўзлеску.

Палілі печ. У чыгунку

Тушылі з кропам бульбачку.

А бульба пахла так духмяна,

Што й не сказаць вам. Неяк рана,

Яшчэ на досвітку, хадзіў

Па пушчы воўк. Не кракадзіл,

Але зубасты ды хвастаты.

Ды парсючкі сядзяць па хатах,

Не вытыркаюць і хваста.

Не схопіш іх за проста так.

Ваўку ахвота пажывіцца.

Ды як схітрыцца?

Пагрукаў воўк у дзверы раз.

— Хто там?

— Да вас, праверыць газ!

— У нас даўно й не пахне газам! –

Худы адказвае адразу.

Воўк да другіх дзвярэй хутчэй.

— Хто там?

— Ляснік! З дарогі збіцца

Ўхітрыўся. Дайце хоць напіцца!

— Вады у студні, яснапане.

А воўк трываць ужо не ў стане,

Так апетытна пахне бульба.

Яе б ды з салам навярнуць бы…

Да трэцяй хаткі пнецца злодзей.

— Ратуйце! Забіваюць! Годзе!

Ай, не піхайся! Вой, паночкі…

Злітуйцеся!

Парсюк у «вочка»

Зірнуў на шэрага зладзюгу

Й зарохкаў, нібы з перапугу:

— Спраўляйся, братка воўча, сам,

Я рады тут табе не дам!

Галодны воўк і нос павесіў:

— Гэх, што за свінства ў нашым лесе!

Амаль гадзіну глотку драў –

І хоць бы хто паспагадаў!

 

Алена Церашкова

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат