Гомель стаў 10-м горадам, дзе запрацавалі курсы.
Першыя заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. На вядомыя курсы ў філіял Веткаўскага музея ў гарадскім парку сабралася каля 60-ці чалавек. Наведнікі даведаліся пра лексіку па тэме “Крама”, а таксама пра безэквівалентную лексіку ў беларускай мове. Перад грамадой выступіў саліст Белдзяржфілармоніі, лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў. На відэа відаць, з якой ахвотай слухачы курсаў заспявалі разам з Сержуком беларускія народныя песні.
Наступныя заняткі адбудуцца праз тыдзень, 22 лютага ў тым жа месцы — гомельскай філіі Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4 — у парку, за саборам св. Пятра і Паўла), пачатак 15.00, уваход вольны! Будынак музея выглядае так:
Весці курсы ў Гомелі будуць філолаг Юлія Сівец і журналіст Мікола Бянько. Госцем бліжэйшых заняткаў стане музыка і мастак Андрусь Такінданг.