Рознаскланяльныя назоўнікі
Да рознаскланяльных назоўнікаў у беларускай мове адносяць назвы маладых істот, назоўнікі імя, племя, стрэмя і назоўнікі мужчынскага роду на –а.
СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
1. Назвы маладых істот (важна: у Р., Д і М. скл. адз. ліку ўжываецца аднолькавая форма слова)
Н. дзіця (ё) | дзеці |
Р. дзіцяці | дзяцей |
Д. дзіцяці | дзецям |
В. дзіця (ё) | дзяцей |
Тв. дзіцем / дзіцём | дзецьмі / дзяцьмі |
М. пры дзіцяці | дзецях |
2. Назоўнікі імя, племя, стрэмя (важна: і ў адзіночным, і ў множным ліку маюць дзве формы: доўгую і кароткую)
Н. імя | імі, імёны |
Р. імя / імені | імяў / імён (аў) |
Д. імю / імені | імям / імёнам |
В. імя | імі / імёны |
Тв. імем / іменем | імямі / імёнамі |
М. імі / імені | імях / імёнах |
3. Назоўнікі мужчынскага роду на –а і назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асобаў мужчынскага полу (важна: у Тв. скл. маюць канчаткі –ам/-ём у адрозненне ад назоўнікаў жаночага роду з канчаткамі –ай/ -яй; у М. скл. маюць канчаткі –у/ -ю (параўн. з –ы/ -і ў назоўніках жаночага роду)
Н. Міша, суддзя |
Р. Мішы, суддзі |
Д. Мішу, суддзі |
В. Мішу, суддзю |
Т. Мішам, суддзёй |
М. Мішу, суддзі |
Заданні
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Раскрыць дужкі:
(Цялё) далі малака. – цяляці ← Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.
У майго (шчанё) блакітныя вочкі. — шчаняці
Мы не ведаем усіх (імя). – імён / імёнаў
На вуліцы я сустрэлася з (дзядуля і бабуля). – дзядулем і бабуляй
Перадай кнігу (Саша – хлопчык, дзяўчынка). – Сашу / Сашы
У майго (дзіця) толькі 2 малочныя зубікі. — дзіцяці
Мы з (Вася) учора хадзілі ў тэатр. — Васем
Вольга расце (плакса). - плаксай
Асноўнымі (племя) на Беларусі былі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. – племем / племенем
У беларусаў традыцыйна не было (імя ) па бацьку. – імя / імені
Вось ідуць маці з (дзіця) – дзіцем
Замяніць словазлучэнне ў дужках адным словам:
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Дай костку (дзіця сабакі). – шчаняці← Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.
Гнілому (дзіця каровы) хваста не адарве. — цяляці
Кабыла з (дзіця кабылы) – жарабём
Піск (дзіця свінні) – парасяці
Пакорліваму (дзіця авечкі) – ягняці
Доўгая поўсць у (дзіця коткі) – кацяняці
У двары няма ніводнага (дзіця курыцы). – кураняці
Убачылі (дзіця вавёркі) на дрэве. — ваверчаня
У клетцы сядзела ліса з малым (дзіця лісы). — лісянём
Падкінь сена (дзіця каня). — жарабяці
Дзяўчынка гулялася з (дзіця труса). – трусянём
Малому (дзіця зубра) было страшна. - зубраняці