Ілжэсябры перакладчыка – гэта два або радзей некалькі словаў з розных моваў, якія маюць аднолькавае або блізкае гучанне, але рознае значэнне. Такога роду словы можна знайсці ў любых роднасных і часам нават няроднасных мовах.
Першую частку “Ілжэсяброў перакладчыка” чытайце ТУТ
Напрыклад, балгарскае гора – гэта не гора і не гара, а лес, таксама як балгарскае лайка – гэта не сабака, а рамонак; італьянскае bagno– гэта не багна, а ванна; літоўскае blogas–гэта не блог, а благі, дрэнны; сербскае понос азначае зусім не тое, што ў нас, а гонар; сербскае слово, адпаведна, зусім не слова, а літара, а реч – не рэч, а слова! Сюды ж можна аднесці і ўкраінскае горіх – не гарох, а арэх, таксама ўкраінскае кома – не кома, а коска; чэшскае čerstvỳ, што зусім не чэрствы, а, наадварот, свежы.
Заданне
Устаўце пераклад:
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце патрэбную каморку курсорам!
беларуская | руская | руская | беларуская |
бяспечны | безопасный каб пабачыць адказы ніжэй, вылучыце каморкі курсорам | беспечный | нядбалы каб пабачыць адказы ніжэй, вылучыце каморкі курсорам |
вяселле | свадьба | веселье | весялосць |
годны | достойный | годный | прыдатны |
другі | второй | другой | іншы |
жаль | жалость сожаление | жаль | шкада |
краскі | полевые цветы | краски | фарбы |
крэсла | стул | кресло | фатэль |
кубак | чашка | кубок | келіх |
лаяць | ругать | лаять | брахаць |
лік | число | лик | аблічча |
люлька | курительная трубка | люлька | калыска |
мех | мешок | мех | футра |
нарадзіць | родить | нарядить | прыбраць |
нядзеля | воскресенье | неделя | тыдзень |
падробны | поддельный | подробный | падрабязны |
паходзіць | происходить | походить | быць падобным да… |
поўдзень | юг | полдень | апоўдні |
поўнач | север | полночь | апоўначы |
правіць | чинить | править | кіраваць |
прозвішча | фамилия | прозвище | мянушка |
пыл | пыль | пыл | запал |
рушыць | двинуться | рушить | руйнаваць |
сварка | ссора | сварка | зварка |
склон | падеж | склон | схіл |
стрэльба | ружье | стрельба | страляніна |
ступень | степень | ступень | прыступка |
урадлівы | урожайный | уродливый | пачварны |