Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.05.2020
Курсы «Мова Нанова Дзеткам». Факты

Курсы «Мова Нанова Дзеткам» — бясплатныя развiвальна-забаўляльныя курсы беларускай мовы — паўсталi у кастрычнiку 2014 года як лагiчная частка курсаў «Мова Нанова», арганiзаваных амаль годам раней Глебам Лабадзенкам ды Алесяй Лiтвiноўскай. Выкладаць запрасiлi Алену Церашкову, якая распрацоўвала канцэпцыю дзiцячых курсаў i матэрыялы.

Першапачаткова курсы адбывалiся у галерэi «У». З першага да пятага сезона заняткi былi па нядзелях i мелi дзве плынi: старэйшыя дашкольнiкi i малодшыя школьнiкi. Канцэпцыя курсаў прадугледжвала адпрацоўку маўлення i засваеннне лексiкi, а таксама знаёмства дзяцей i бацькоў з цiкавымi людзьмi з лiку беларускамоўных дзеячоў культуры.

Першы сезон (2014-2015гг)

Першы сезон распачаўся на хвалi значнага падвышэння цiкаўнасцi да вывучэння роднай мовы. Зараджэнне гэтай хвалi (чарговай пасля ўздыму нацыянальнай свядомасцi пачатку 90х гадоў ХХ стагоддзя) прыпала на першыя гады 2000х, калi паўстаў магутны партал для бацькоў-беларусаў «Нашыя дзеткi» — адно з апiрышчаў дашкольнай i школьнай нефармальнай беларускай адукацыi. Згуртаваўшыся вакол iдэi ўласнаруч стварыць сваiм дзецям асяродак беларушчыны, кагорта блiзкiх па ўзросце i светапоглядзе бацькоў сталi збiраць, ствараць i пераствараць забаўляльныя, iнфармацыйныя i адукацыйныя матэрыялы ўсiх формаў i зместаў. Адначасова сем’i гуртавалiся ў рэальным жыццi, ладзячы супольныя святы (Беларуская Ялiнка трывала 12 год: цэлае дзiцячае пакаленне выйшла ў падлеткi з адчуваннем, што сапраўднае свята – гэта беларускае свята!), ствараючы беларускамоўныя групы ў садках, шукаючы сабе i дзецям сяброў-аднагодкаў, дзелячыся iнфармацыяй пра беларусаарыентаваныя сэрвiсы, гурткi. Удалося нават выдаць некалькi нумароў часопiса «Гарбузiк»… Гэта быў час непераможнай веры актывiстаў беларушчыны ў моц беларускай супольнасцi, веры настолькi магутнай, што нават палiтычныя падзеi 2010х гадоў (разгон Плошчы) не змаглi забiць гэты iмпэт.

Цiкаўнасць да дзiцячых курсаў была высокай. Пра свой намер узяць удзел у курсах арганiзатарам напiсалi каля сотнi менскiх сем’яў, i ў вынiку першыя заняткi наведалi не менш як 60 дзяцей.

У аснову канцэпцыi курсаў было закладзенае цвярозае разуменне: мову дзiця засвойвае ў сям’i. Таму i самi заняткi, i хатнiя заданнi былi задуманыя такiм чынам, каб удзел у iх бралi не толькi дзецi, але i бацькi. Гэта надавала заняткам дынамiчнасць. Дзецi, якiя з розных прычын не маглi ўдзельнiчаць актыўна, слухалi iншых дзяцей i дарослых, а бацькi ў кожны момант маглi дапамагчы дзiцяцi – падказаць цi перакласцi слова цi выраз. Тое, што большасць бацькоў ахвотна прыняла правiла «курсы – тэрыторыя выключна беларускай мовы», таксама настройвала дзяцей на засваенне нязвыклых слоў. Адметным было тое, што дзяцей прывялi традыцыйна рускамоўныя сем’i.

Падтрыманню цiкаўнасцi да курсаў спрыяла запрашэнне музыкаў i пiсьменнiкаў. Змiцер Вайцюшкевiч, Андрусь Такiнданг, Сяржук Доўгушаў, Яраш Малiшэўскi, «Агатка-бэнд» з задавальненнем выступiлi перад малымi слухачамi, Алена Масла зладзiла Масленiцу, Андрэй Хадановiч чытаў «Нататкi таткi» — сезон прайшоў дужа дынамiчна i цiкава, выбiтнымi падзеямi былi Каляды i выпускны занятак. Сталымi сябрамi курсаў сталi Бэла Кавалькова й Веранiка Фамiна з батлейкай «Мама Му».

Тэхнiчную падтрымку – мiкрафоны, праектар i г.д.) забяспечваў нястомны Раман Кушнярук, не лянуючыся прыязджаць штотыдзень ажно з Берасця.

Iдэяй дзiцячых курсаў Мова Нанова натхнiлася Аляксандра Грынь, распачаўшы па ўласнай методыцы заняткi ў Берасцi. Таксама дзiцячыя праекты пачалiся ў iншых гарадах.

 

Другi сезон (2015-2016гг).

Першая палова сезону прайшла на тым самым месцы – у галерэi Ў. Але недзе перад калядамi там запланавалi рамонт з заменай падлогi. Паўстала пытанне пра пераезд «Мова Нанова». У гэты час пра дзiцячы праект паклапацiлася кнiгарня «Галiяфы», што мясцiлася ў сэрцы Траецкага прадмесця. У невялiчкiм памяшканнi кнiгарнi не было месца для шумных гульняў, якiя ладзiлi ў галерэi, затое гаспадары шчодра дзялiлiся прэзентацыйнай тэхнiкай i ўсяляк клапацiлiся пра камфорт дзяцей i бацькоў, напрыклад, прыдбалi дадатковыя крэслы (па словах Змiцера Вiшнёва, разлiчылiся прадукцыяй выдавецтва «Галiяфы»). Гэтая база трывала да канца другога сезону. Нажаль, змена месца супала з моцным скарачэннем колькасцi курсантаў. Увесну наведваць курсы працягвалi каля 20 сем’яў.

Напачатку сезона выкладаць на курсах дапамагала Аксана Акуневiч. Яе веданне традыцый i фальклора Беларусi стала цудоўным дадаткам да традыцыйных моўных штудый. Iзноў прыходзiлi госцi, як старыя знаёмцы, так i новыя сябры. Заняткi наведалi Анхела Эспiноза, Андрусь Такiнданг, Андрэй Хадановiч, Рагнед Малахоўскi, творчую сустрэчу зладзiла Надзея Ясмiнска, прадставiўшы казку «Сем ружаў». Прыходзiла Таня Цуканава з тэатрам ценяў, выступалi «Мама Му» i дзiцячы тэатр «Зялёны яблык» Таццяны Галуза. З кароткiм майстар-класам па майстраваннi скрыначак з паперы завiтала 10-гадовая Анэля Церашкова, а панi Карпянкова распавяла пра цацкаванне.

 

Трэцi сезон (2016-2017гг).

Ужо напрыканцы другога сезону стала вядома, што ўлетку «Галiяфы» з’язджаюць з Траецкага. У новым памяшканнi, куды меншым, курсам месца не знайшлося. Не атрымалася скарыстацца i ранейшай прапановай «Арт-сядзiбы», якiя таксама аптымiзавалi свае памяшканнi. У гандлёвым цэнтры «Цiвалi», дзе адшукаўся часовы прытулак дарослым курсам «Мова Нанова», дзiцячаму праекту адмовiлi.

Але свет не без добрых людзей. Рэдакцыя дзiцячага часопiса «Вясёлка» у асобе Анастасii Радзiкевiч (намеснiцы галоўнага рэдактара) дазволiла займацца ў iхным памяшканнi, абсталяваным пад серыю дзiцячых праектаў-сатэлiтаў музычна-танцавальнага ўхiлу. Дзякаваць «Вясёлцы» i офiсу на Кальварыйскай трэцi сезон курсаў пачаўся са спазненнем усяго на два тыднi. Колькасць наведнiкаў iзноў скарацiлася на добрую чвэрць, але заняткi трывалi.

Праз паўтара месяцы рэдакцыя, ацанiўшы свае фiнансавыя магчымасцi, паставiла пытанне пра змену расклада. Замест нядзелi – традыцыйнага дня правядзення курсаў, у якi рэдакцыя не працавала i магла б не сплочваць камунальныя выдаткi – прапанавалi вечар будзённага дня.

Падобныя перамены маглi забiць праект. Было прынятае рашэнне з’язджаць з Кальварыйскай. Але куды?

Выйсце прапанаваў Павал Белавус. Гэта ён калiсьцi паслужыў спалучальным звяном мiж курсамi i кнiгарняй «Галiяфы». На гэты раз з ягонай лёгкай рукi «Мова Нанова Дзеткамi» перабралiся ў самы цэнтар, у нядаўна адчыненую на вулiцы Iнтэрнацыянальнай (ля самай сядзiбы Валенсiя Ваньковiча) кавярню «Грай», уладальнiкi якой прынялi стратэгiчнае рашэнне запрашаць да сябе беларускiя праекты. Як i ўсе папярэднiя партнёры, «Грай» прытулiў курсы бясплатна, адно што час заняткаў давялося крыху ссунуць у адпаведнасцi з раскладам працы кавярнi. Пазней дарослыя курсы таксама перабралiся ў «Грай».

На першую палову трэцяга сезону дабраахвотным сувыкладчыкам стала рэдактарка Наталля Давыдоўская. Сярод гасцей згадаем верных сяброў Алену Масла ды Андруся Такiнданга. Iзноў завiтаў тэатр «Зялёны яблык», дэманстраваў мадэль вулкана васьмiгадовы Кандрат Церашкоў. На заняткi ўпершыню завiталi Серж Мiнскевiч, Аляксей Шэiн, Андрэй ды Крысцiна Вiтушкi разам з трынаццацiгадовым Мiронам, Вольга Кузьмiч, Жанна Бурак, Мiкалай Цяцёркiн, Кася Глухоўская ў вобразе Карлсана-з-даху, Андрэй Церашкоў. Кожны з iх захоплена распавядаў пра сваю справу. А Вольга Корсак вучыла дзяцей i дарослых танчыць «летку-енку» i «макарэну».Завязалася добрае сяброўства з праектам «Альтанка для чытанкi» i чароўнай Феяй Усмешкай – Тацянай Крыцкай. Са з’яўленнем сталага месца крыху стабiлiзавалася i колькасць наведнiкаў.

 

Чацверты сезон (2017-2018гг).

Сувыкладчыцай першай паловы сезону стала Валерыя Мiхалевiч. Як i Аксана з Наталляй, яна была актыўнай фарумчанкай «Нашых дзетак». Да таго часу актыўнасцi форума знiзiлася: асноўныя камунiкацыi ранейшага актыва здзяйснялiся праз сацыяльныя сеткi. Але партал яшчэ доўгi час памалу абнаўляў матэрыялы.

У чацвертым сезоне (як i наступны, ён прайшоў без гучных падзей, затое без патрасенняў), гасцямi былi «Альтанка для чытанкi», Серж Мiнскевiч, Мiкола Адам, Раман Арлоў, Пэтсан i Фiндус (Андрусь Такiнданг з напарнiцай В.Валадзько), аўтарка настольных гульняў па-беларуску Наталля Галко. На адным з заняткаў Мсцiслаў Церашкоў вучыў усiх ахвотных вязаць марскiя вузлы.

Паралельна рэжысёр тэатра ды кiно Валер Мазынскi вёў групу майстэрства дэкламацыi для падлеткаў разам са сваёй вучанiцай Святланай Жэлязновай.

 

Пяты сезон (2018-2019гг).

У пятым сезоне курсам стала дапамагала Фея Усмешка Тацяна Крыцкая. Яе штомесяцовыя майстаркласы (агулам – больш за 10 сустрэч!) запомнiлiся i незвычайнымi заданнямi, i прыгожымi самаробкамi, на якiя гаспадыня «Альтанкi» неверагодная майстрыца. Не забылiся завiтаць да нас i Крысцiна Вiтушка, i Андрэй Вiтушка, пабылi на занятках Вольга Гронская i Кася Глухоўская, прыходзiлi спяваць Раман Арлоў, Серж Мiнскевiч, адкрываў зоры i планеты Вiктар Малышчыц, проста з лесу прынёс грыбы Аляксандар Мiхасёў, паказваў папяровыя казкi-арыгамi Уладзiмiр Фядосенка. Мсцiслаў Церашкоў дэманстраваў картачныя фокусы. А Надзея Ясмiнска абнавiла сяброўства iнтэрактыўнай казкай «Чаму Меша не мае хаты».

Агульная колькасць наведнiкаў у лепшыя днi сезона не сягала за 15 дзяцей, што змусiла аб’яднаць групы ў адну. Тым не менш, праграма сезона была выкананая.

 

Апошнi сезон (2019-2020гг.)

Па заканчэннi пятага сезона Алена Церашкова, фактычна, прыняла рашэнне спынiць заняткi. Але з публiчнай заявай не спяшалася:  хацелася знайсцi чалавека, якому перадаць праект. Памёр гаспадар «Грай» Алег Пашак. Цi застанецца «Грай», цi дадуць там памяшканне – пэўнасцi не было, а назаляць сям’i, якая сутыкнулася з трагедыяй, не хацелася. Аксана Акуневiч прапанавала адкрыць беларускамоўныя падлеткавыя групы пад назвай «Мова Нанова падлеткам: хакнем фiзiку!» у сваiм цэнтры, гатовая была пры неабходнасцi падзялiцца памяшканнем па нядзелях. Але старт падлеткавага праекта быў адкладзены з-за рамонта. У той жа час адгукнуўся Iгар Пашак, пацвердзiў, што «Грай» гатовы i надалей прымаць праект у сябе. Так з верасня 2019 стартаваў шосты сезон. Групу пакiнулi сталыя навучэнцы, якiя наведвалi курсы па некалькi год. У лепшыя днi прыходзiла да 8 дзяцей, крыху больш – на заняткi Тацяны Крыцкай, якая iзноў раз на месяц прыходзiла падтрымаць праект з майстаркласамi. Сярод гасцей былi сталая сяброўка курсаў Кася Глухоўская, Андрэй Вiтушка, прыходзiў з прэзентацыяй уласнай кнiгi «Краiна Вымярэнiя» Алег Грушэцкi. Сезон перавалiў за каляды, але  2020 годзе адбылiся лiчаныя сустрэчы. Па асабiстых абставiнах i ў сувязi з каранавiруснай эпiдэмiяй Алена прыняла рашэнне прыпынiць заняткi, ужо ведаючы, што вяртання да праекта, хутчэй за ўсё, не будзе.

Асноўная частка заданняў выкладзеная ў адпаведных раздзелах сайта.

Ужо з лета 2019 г. Алена прыняла рашэнне выдаваць газетку «Чорная шуфлядка», дзе, фактычна, выкарыстоўвала заданнi, аналагiчныя тым, што ўключала ў раздаткi хатнiх заданняў на курсах. Удалося захаваць тэмп i выдаваць нумары штомесяц, версiя для друку выкладалася на сайце «Мова Нанова», падпiсчыкам – да вясны 2020 г. iх стала 46 – газетка рассылалася праз сацыяльную сетку Фэйсбук, на старонках якой пашыралiся спасылкi. Агулам для спампоўкi даступныя нумары з 2 па 9 (на травень 2020).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат