Пераклад — групавая творчасць студэнтаў курсаў, з якімі ўступіў у суаўтарства Уладзімір Пугач.
УВАГА! Бліжэйшы канцэрт J:морс адбудзецца 14 лютага у сталічным Prime Hall са спецыяльнай праграмай “Грэнландыя”. У яе межах прагучаць самыя рамантычныя песні гурта.
У абвешчаным конкурсе перакладаў “Мовы Нанова” паўдзельнічалі 25 чалавек, даслаўшы разам каля 35 старонак тэкстаў (некаторыя пераклалі некалькі кампазіцый).
Уладзімір Пугач уважліва ўсё перачытаў — і вырашыў пайсці арыгінальным шляхам: выбраць з усіх перакладаў самыя ўдалыя, на ягоны погляд, моманты — і скампіляваць адзін канчатковы тэкст.
Вынік быў прэзентаваны 2 лютага падчас выступу на “Мове Нанова” ў Менску. Усе 25 удзельнікаў атрымалі ў падарунак рарытэтны дыск, які выдаваўся да 10-годдзя гурта і не паступаў у продаж.
А вось так гучыць “Асфальт” па-беларуску.
АСФАЛЬТ
Не можаш адчуць рыфм
Злавiць паспрабуй рытм
З адкрымi вокнамi
Я ахiнаю начны май
Так проста нiбы ў сне
Губляючы зор след
Спрабуй захапiць свет
Давай
I дзе ў табе губляецца асфальт
I зноўку ўсмiхаюцца ў ранак
Твае непераможныя сонцы
I як вярнуцца ў гэта
Я не ўмею жыць апантана
Гляджу, як наблiжаецца лета без цябе
Паклiча куды дождж
З маей паласы ў ноч
Мне ўсе адно за табой
Лунаць i трымацца тваiх зграй
I золак пачаў ледзь
Пяшчотным цяплом грэць
Азяблыя рукi
Кранай
I дзе ў табе губляецца асфальт
I зноўку ўсмiхаюцца ў ранак
Твае непераможныя сонцы
I як вярнуцца ў гэта
I неўзабаве пiшуцца песнi
А з вершаў вылучаюцца лiсты
I так бясконца