Cпампуйце прэзентацыю Скланенне назоўнікаў 3-га скланення!
Скланенне назоўнікаў 3-га скланення
Адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам: медзь, кроў, ноч, шыр.
1. на мяккі зычны (важна: у Тв. скл. адбываецца падаўжэнне*)
Н. медзь |
Р. медзі |
Д. медзі |
В. медзь |
Тв. меддзю |
М. у медзі |
2. на губныя зычныя (важна: ў чаргуецца з в у Р., Д. і М. скл.; у Тв. скл. можа быць варыянтнасць)
Н. кроў |
Р. крыві |
Д. крыві |
В. кроў |
Тв. кроўю (крывёй/ю) |
М. у крыві |
3. на шыпячыя зычныя (важна: у Тв. скл. адбываецца падаўжэнне*)
Н. ноч |
Р. ночы |
Д. ночы |
В. ноч |
Тв. ноччу |
М. у ночы |
4. на р (важна: у Тв. скл. пасля р пішацца апостраф)
Н. шыр |
Р. шыры |
Д. шыры |
В. шыр |
Тв. шыр’ю |
М. у шыры |
* Падаўжацца ў пазіцыі паміж галоснымі могуць наступныя зычныя: з, ж, л, н, с, ч, ц, ш, дз
Заданні
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Запісаць назоўнікі ў творным склоне:
Ціш — цішшу
Мыш — мышшу
Сібір – Сібір’ю
Рэч — рэччу
Медзь — меддзю
Мазь — маззю
Гразь - граззю
Пціч — Пціччу
Дробязь — дробяззю
Шыр — шыр’ю
Любоў — любоўю
Соль — соллю
Цемрадзь — цемраддзю
Свежасць — свежасцю
Радасць - радасцю
Далонь — далонню
Маладосць — маладосцю
Сувязь — сувяззю
Горыч — горыччу
Смерць — смерцю
Перакласці на беларускую мову:
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
встретиться с молодежью – сустрэцца з моладдзю
выйти ночью на улицу – выйсці ноччу на двор
хлеб с солью – хлеб з соллю
писать с любовью – пісаць з любоўю
встречать с радостью – сустракаць з радасцю
висеть под потолком – вісець пад столлю
поеденный молью – паедзены моллю
ехать степью – ехаць стэпам
написанный кровью – напісаны кроўю / крывёй
идти с тяжестью за плечами – ісці з цяжарам за плячыма
разговаривать со свекровью – размаўляць са свякроўю
зачитываться повестью – зачытвацца аповесцю
пахнет гарью – пахне гарам
с медалью на груди – з медалём на грудзях
сражаться с течением – змагацца з плынню
за старой верфью – за старой верф’ю
отдыхать под тенью алей – адпачываць пад ценем прысадаў
угощаться гусем с яблоками – частавацца гуссю з яблыкамі
под железнодорожной насыпью – пад чыгуначным насыпам
восторгаться величием древних стен – захапляцца веліччу старажытных муроў