25.09.2014
ГОСЦІ Сяргей Харэўскі, Рыгор Сітніца, Зміцер Моніч + ВІДЭА
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавёў пра мастакоў, якіх шырока не ведаюць у цяперашнім грамадстве, але якімі мы можам напраўду ганарыцца.
Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца апавёў пра сучасныя тэндэнцыі ў беларскім мастацтве — і іх сувязь з перадавымі еўрапейскімі трэндамі.
Захавальнік калекцыі Беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Зміцер Моніч апавёў пра скарбы нашага мастацтва, якія захоўваюцца ў музеі. А таксама пра тое, якая карціна нашага музея вядомая на цэлы свет — партрэт Марка Шагала пэндзля ягонага настаўніка Юдаля Пэна.