Беларуская належыць да самай вялікай моўнай сям’і – інда-еўрапейскай. На мовах гэтай сям’і зараз размаўляе амаль палова насельніцтва Зямлі.
У межах інда-еўрапейскай сям’і вылучаюць больш вузкія групы моваў (раманская, германская, балцкая, кельцкая, іранская, індыйская і г.д). Беларуская ўваходзіць у адну з іх – славянскую. Славянская ў сваю чаргу падзяляецца на тры падгрупы: заходне-славянскую (польская, чэшская, славацкая, кашубская і 2 лужыцкія мовы). Да паўднёва-славянскай падгрупы адносяцца балгарская, сербская, харвацкая, македонская, славенская і мёртвая стараславянская мова. Стараславянская – мова старажытных славянскіх перакладаў грэцкіх богаслужэбных кніг, зробленых у сярэдзіне ІХ ст. братамі Канстанцінам (манаскае імя – Кірыл) і Мяфодзіем. Да ўсходне-славянскай падгрупы адносяцца беларуская, украінская і руская.
Асаблівасці беларускай мовы
- Поўнае аканне (о,э → а: вада, малако)
- Яканне ў першым складзе перад націскам (е,ё → я: зямля, лясны)
- Дзеканне (дзядзька, дзверы)
- Цеканне (цётка, цвёрды)
- Асімілятыўная мяккасць (перад мяккімі зычнымі: снег, дзве)
- Фрыкатыўны г (выключэнні: ганак, гузік, гонта, мазгі)
- Наяўнасць ў (з у, л, в: ва ўніверсітэце, хадзіў, траўка)
- Наяўнасць падаўжэння (дз, ж, ш, ц, л, н, ч, с: вяселле, насенне)
- Наяўнасць прыстаўных зычных і галосных (в, г, і, а: возера, ільгота)
- Зацвярдзелыя зычныя (р, ж, ш, ч, дж, ц)
- Дамінуючы прынцып правапісу – фанетычны
- Марфалагічныя асаблівасці (адрозненне з назоўнікамі рускай мовы ў родзе і ліку: гусь, грудзі)
- Вялікі пласт уласнабеларускай лексікі (бульба, крыга, асілак, дойлід)