Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Жывёльны свет

14.10.2014
ФОТА Мова Нанова №27 — Жывёльны свет

Заняткі адбыліся 13 кастрычніка 2014 года ў Галерэі Ў.
Фота Зарыны Кандрацьевай, www.budzma.by

_1465
Заняткі сабралі каля 260 чалавек. У граматычнай частцы размаўлялі пра вельмі вясёлыя рэчы — гукаперайманне. Як брэша беларускі сабака? Што кажа кот? А жаба? А конь?..
Слоўнік “Жывёльны свет” таксама прынёс шмат моўных адкрыццяў. Цяпер добра ведаем, хто такі тхор, што такое іклы і праз якую літару пішацца каЗуля. І нават, што слова ссаць — цалкам прыстойнае!
Госць — славуты фатограф Сяргей Плыткевіч — паказаў свежыя здымкі шлюбных гульняў аленяў, якія нагадалі студэнтам сапраўдную жывёльную камасутру!
У практычным заданні пісалі вершы пра жывёлаў на зададзены радок.
А музычным госцем стаў топавы беларускі гурт Akute.
Глядзіце відэавіерсію заняткаў:http://www.movananova.by/zaniatki/videa-pouny-zapis-zanyatkau-zhyvyolny-svet-kancert-akute.html