Усміхніцеся!..
Акурак (гандлёвае) – кураня ніжэйшай катэгорыі
Абедня – страўня, сталовая
Арабэска – дачка араба
Артышок (мед.) – нервовае патрасенне ў артылерыстаў
Арыец – оперны спявак
Арытмія (літаратурн.) – верлібр
Арыфметыка (літаратурн.) — белы верш
Арэлі (множны лік) — плугі
Аэразоль – мазоль, нацёрты ў самалёце
Бабуін – аматар жанчын
Байкер – апавядальнік баек, казачнік
Баранка – авечка (ад баран)
Барбос – гаспадар бара
Барсук – назва бара з дрэннай рэпутацыяй
Бархан (усходняе) – гаспадар бара
Бездар – госць без падарунка
Бронецягнік – цягнік, у якім усе месцы забранаваныя
Бульдозер – кропельніца
Буханка (жаргоннае) – алкагалічка
Бязвінны – безалкагольны
Вадзянік – слесар-сантэхнік
Валідол – звяржэнне рэжыму (ад валі долу)
Валун – чалавек, якія няцвёрда стаіць на нагах (ад валіцца)
Вампір – афіцыянт (ад вам пір)
Вербаваць(састарэлае) — пароць вярбой ; параўн. завербаваць – запароць вярбой
Вестыбулярны апарат (састарэлае) — тэлефон у вестыбюлі
Відэлец – 1. бінокль; 2. бывалы чалавек
Выган – звальненне (ад выгнаць)
Выкуп – разавае мыццё дзіцяці
Вырадак – нованароджаны
Гарамыка – альпініст, тое ж самае, што і гаротнік (ад гора)
Гарбуша(ласкавае)–вярблюд (ад горб)
Гераін – муж маці-гераіні
Гусар – птушнік (гусь)
Дамавік – галоўны па доме
Дваровы – двое плаксаў
Дача – хабар (ад даваць)
Дыпладок (скарочанае) — дыпламатычны дакумент
Дыстрофік (літаратурнае) – верш з дзвюх строфаў
Дэкласаваны элемент – вучань, якога выгналі з класа
Дэфларацыя – выкіданне старых кветак, праполка клумбаў
Елка (жаргоннае) – сталоўка, параўнай з літаратурным абедня
Жаргон – аспірын
Жывапіс – тату
Завочнікі – акуляры (ад вочы)
Загаловак – патыліца
Закладка – даносчыца (ад закладаць)
Заморыш (ласкавае) – іншаземец
Зямляк – чарвяк
Іранец – ранец Іры
Капішча – столь, якая моцна працякае (ад капаць)
Купюра – пасажырка купэ
Кусачкі – блохі
Лазер – альпініст (ад лазіць)
Лазня – шведская сценка (ад лазіць)
Мачанка (медыцынскае) — тое самае, што і мачалка; лабараторыя па прыёме аналізаў
Намаз -1. (лаянкавае) абстрактная карціна; 2. слой масла ў бутэрбродзе; 3. макіяж
Нітраты – зэканомленыя грошы (ад траціць)
Нудыст – нудны чалавек
Пандус – самец панды
Пітон (жаргоннае) — алкаголік
Пралетарый – аэраплан
Пярун – гусь
Ранец – паранены, кантужаны чалавек
Самагон(-ка) (размоўнае) – вечны рухавік, perpetuummobile
Сарочка – невялікая сарока
Свінец – самец свінні
Свішч – аўтаінспектар
Смарчок – насоўка
Стукач – жаўна/дзяцел (ад стукаць)
Талерка (іранічнае) – талер (грашовая адзінка)
Токар – цецярук
Удача – участак на лецішчы (ад дача)
Чарка – варажбітка (ад чараваць)
Ядловец– рэстаран; параўн. з абедня
У слоўнічку, апроч іншага, выкарыстаны матэрыялы “Энтимологического словаря” Барыса Нормана
СЛОВЫ АД НАШАГА СТУДЭНТА ЗМІТРА КАШЛАЧА
Прымхі – грыбы, якія растуць у мхах
Падлога — тое, што падклалі, каб скампрамітаваць дзеля крымінальнай адказнасці.
Прыбіральня — швабра
Парасон – пара, якая спіць
Журавіны – зграя самак журавоў
Сланечнік – шпакоўня для слонікаў
Трыпутнік – карціна “Тры волаты”
Водар – радасны крык таго, каму падаравалі падарунак
Мятлушка – маленькі венік
Кашуля – каша для немаўляці;
Надвор’е – газон ля дома;
Ровар – хлопчык-плакса
Гарбата – жанчына са скрыўленным хрыбетнікам