УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
01. Калі ўпершыню Менск узгадваецца ў летапісах? *03.03.1067
02. Якія тры старажытныя ракі цякуць праз Менск? *Свіслач, Няміга, Пярэспа
03. Які некропаль у Менску самы старажытны? *Кальварыя
04. Дзе стаяў першы Менскі касцёл? *На месцы Опернага тэатра
05. Дзе ў Менску знаходзіцца былая харальная сінагога? *Сучасны тэатр Горкага
06. Як раней называлася вуліца Рэвалюцыйная? *Койданаўская
07. Касцёлы і кляштары якіх каталіцкіх ордэнаў існавалі ў Менску? *Езуіты, бернардыны, бенедыкціны, дамінікане, кармеліты, марыявіткі, францішкане і г.д.
08. Хто пабудаваў Чырвоны касцёл? *Эдвард Вайніловіч
09. Які будынак у Менску самы стары? *Былы базылянскі жаночы кляштар, Петра-Паўлаўская царква
10. Які знакаміты амерыканец жыў у Менску ў сярэдзіне ХХ стагоддзя? *Лі Харві Освальд
11. Дзе ў Менску стаяў каменны мячэт? *Ля гатэлю “Юбілейны”
12. Менавіта гэтаму расейскаму імператару стаяў помнік ля сучаснай ратушы. *Аляксандру ІІ
13. Хто такая Рут Уолэр? *Чалец місіі ЮНРРА, што дапамагала аднаўляць краіну пасля ІІ сусветнай вайны
14. Дзе ў Менску расце магнолія кобус? *У Лошыцкім парку
15. Якія менскія прадмесці вы ведаеце? *Траецкае, Ракаўскае, Татарскія агароды, Старажоўка, Людамонт і г.д.