Ці адгадаеце?
Кругленька, бяленька, усяму свету міленька.
(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Каціліся каточкі па ліпавым масточку, як убачылі зорку, дык шмыг у норку.
(Зоркі на небе перад світаннем) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Вісіць сіта круглавіта, залатое, навітое.
(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Сястра да брата ў госці ідзе, а брат ад яе хаваецца.
(Сонца і Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
На полі Ярох рассыпаў гарох, стала світаць – няма чаго збіраць.
(Зоркі на небе) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
У горадзе-гарадзе плыве талерачка на вадзе.
(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады.
(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Разаслана пасцілка, на пасцілцы рассыпаны сярэбраны пясочак, а пасярэдзіне залаты кружочак.
(Неба, зоркі і Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Пасцялю дарожку, насыплю гарошку, акрайчык хлеба пакладу.
(Неба, зоркі і Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Мяту, мяту – не вымету, нашу, нашу – не вынашу, я пара прыйдзе – само яно выйдзе.
(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
На паляне сіняй пасецца конь сівы.
(Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Поле не мерана, авечкі не лічаны, пастух рагаты.
(Неба, зоркі і месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
З высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі.
(Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Палажу кажух, пасыплю гарох, палажу бохан хлеба.
(Неба, зоркі, Месяц.) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Цёмна-сіняя рагожка
Скрозь усеяна гарошкам,
Пасярод акрайчык хлеба.
Хто адкажа так, як трэба?
(Неба, зоркі, Месяц.) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Што за цуд за такі:
Па ўсім полі – светлякі,
А найбольшы святляк
Перагнуўся, як чарвяк.
(Зоркі і Месяц.) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Гайда, дзеці, увечар
Дзіва
паглядзім:
Поўны хлеў
авечак,
А казёл
адзін.
(Зоркі і Месяц.) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)
Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое – уночы.
(Сонца і Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)