Загадкі пра сям’ю і сваякоў
Што за звярочак: па хаце ходзіць – ніхто яму не шкодзіць, усякі яго ўважае, дарогу саступае?
(Дзіця) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).
* * *
Сядзіць дзіця на гародзе, сядзіць і гаворыць: “У мяне ёсць бацька, маці, а я ім не сын”.
(Дачка) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).
* * *
Пяць разоў гарэў, адзін раз строіўся. Што гэта азначае?
(Пяць дачок замуж аддаваў і аднаго сына жаніў) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).
* * *
Ішоў чалавек дарогай, ажно ўдваіх сена грабуць:
– Калі брат з сястрою – памажы, Божа, а мужык з жаною — смешкі да
жарты.
– А не брат з сястрою, не мужык з жаною, мая матка яе матцы свякроўка
была.
(Бацька з дачкою) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).
* * *
Як яны нарадзiлiся,
дзед i баба з’явiлiся.
(Унукi) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).
* * *
Усiм вядома:
мажлiваю госцяй
жыве яна дома.
(Дзяўчына на выданнi) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).
* * *
Адзiн бацька, адна мацi
i ў яго, i ў мяне.
Ён мне брат,
а я яму — не.
(Сястра) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).
* * *
Будзьце ласкавы,
у гэтакай радзе:
у майго дзядзькi ёсць брат,
якi мне не дзядзя.
(Мой тата) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).
* * *
Загадаць загадку я рад:
Сын майго бацькi,
а мне не брат.
(Гэта я сам) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам).